Вы тут

Парламентарыі манітораць сітуацыю з цэнамі ў раёнах


Такая работа вядзецца сумесна з органамі ўлады і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Інфармацыя паступае ў Рэспубліканскі экспертны савет па пытаннях цэн і тарыфаў. Дэпутаты ў сваіх акругах наведваюць гарадскія і сельскія крамы, рынкі, каб выявіць парушэнні дзяржаўнай цэнавай палітыкі.


У Ваўкавыску такі маніторынг правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Павел Паканечны. Ён наведаў некалькі крам і параўнаў цэны з папярэднім перыядам. Вынікі заносяцца ў спецыяльную табліцу, дзе бачна, які ў мінулым месяцы быў кошт аналагічных тавараў па краіне.

— У лістападзе я параўнаў у ваўкавыскіх крамах цэны па 40 пазіцыях — ад агародніны, круп і хлеба да мяса і малочных прадуктаў, — паведаміў дэпутат раённай газеце «Наш час». — Тады па шэрагу пазіцый кошт прадуктаў нават знізіўся ў параўнанні з мінулым месяцам. Капуста і мука аказаліся таннейшыя на 14 працэнтаў, бульба — на 21, каўбасныя вырабы — на чатыры працэнты. Аднак па іншых пазіцыях, такіх, як хлеб, тварог, садавіна, цэны істотна ўзраслі. Значна падаражэлі алей, макаронныя вырабы, гарбата.

Нядаўні маніторынг выявіў рост цэн па большасці пазіцый. У гэтым спісе малако і малочныя прадукты — сыры, тварог, смятана. Падаражэлі свежыя агуркі, цукар, маргарын, назіраецца хуткімі тэмпамі рост цэн на чорны чай, сокі з агародніны. Разам з тым значна знізіліся цэны на грэцкія і ячныя крупы, бульбу.

— Часцей усяго рост цэн у гандлёвых аб'ектах абумоўлены аб'ектыўнымі фактарамі. Гэта і павелічэнне затрат пастаўшчыкоў і вытворцаў, змяненне асартыменту ці якасці прадукцыі, інфляцыйныя працэсы. Калі аб'ектыўных прычын для росту цэн і тарыфаў няма, а ёсць факты неабгрунтаванага завышэння, інфармацыя будзе перададзена ў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. Там усе факты негатыўных тэндэнцый збяруць і перададуць на рэагаванне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Мэта такога маніторынгу, адзначыў дэпутат, — дабіцца стабілізацыі цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку. Важна не даспусціць росту цэн, асабліва ў перадсвяточныя дні, калі спажывецкая актыўнасць узрастае. Часам гэтым стараюцца скарыстацца нядобрасумленныя гандлёвыя кампаніі і сэрвісы. Між тым, у краіне да канца года дзейнічае пералік сацыяльна значных тавараў з гранічна дапушчальнымі надбаўкамі, якія не павінны перавышацца.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».