Вы тут

Вячаслаў Францавіч КЕБІЧ


9 снежня 2020 года на 85 годзе жыцця пакінуў гэты свет былы Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Францавіч Кебіч.


Вячаслаў Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Канюшаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній інжынерам-тэхнолагам. З 1973 года — галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, а з 1978 года — генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб'яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў імя С. М. Кірава. З 1980 года знаходзіўся на партыйнай рабоце: другі сакратар Мінскага гаркама партыі, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абкама КПБ. Са снежня 1985 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР.
З 1990-га года па 1994 год — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994-га да 2001 года — прэзідэнт Беларускага гандлёва-прамысловага саюза. З 2001-га да 2004 года з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве. З 2004 года працаваў старшынёй Беларускага гандлёва-прамысловага саюза, з'яўляўся кандыдатам эканамічных навук, правадзейным членам Міжнароднай інжынернай акадэміі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, трыма медалямі і трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, меў ганаровае званне «Заслужаны машынабудаўнік БССР», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Светлая памяць аб Вячаславе Францавічы назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, хто яго ведаў і з кім ён працаваў.

Р. А. Галоўчанка, Н. І. Качанава, У. П. Андрэйчанка, І. П. Сергеенка, П. У. Калаур, В. У. Шэйман, М. Г. Снапкоў, Ю. В. Назараў, І. В. Петрышэнка, А. А. Сівак, А. М. Субоцін, У. Ю. Арчакоў, У. Р. Гусакоў, І. В. Мядзведзева, І. Д. Наскевіч, А. А. Волкаў, С. С. Лінг, У. В. Ярмошын, Г. В. Навіцкі, С. С. Сідорскі, М. У. Мясніковіч, А. У. Кабякоў, С. М. Румас, У. В. Калтовіч, Р. В. Пархамовіч, І. У. Кубракоў, А. В. Хмель, Д. Л. Піневіч, У. У. Макей, І. У. Луцкі, А. М. Маркевіч, В. А. Дрожжа, В. Г. Хрэнін, І. В. Карпенка, С. Э. Налівайка, У. А. Вашчанка, А. П. Худык, П. А. Пархомчык, К. К. Шульган, І. І. Крупко, С. М. Кавальчук, А. М. Аўраменка, І. А. Касцевіч, Ю. М. Селіверстаў, А. В. Чарвякоў, В. М. Каранкевіч, А. Л. Сліжэўскі, І. С. Тэртэль, Д. А. Пантус, Д. Ф. Матусевіч, А. Г. Шумілін, В. Б. Татарыцкі, А. П. Лапо, К. В. Бурак, Л. П. Гуляка, В. М. Іваноў.


Спачуванне родным i блiзкiм Вячаслава Кебiча выказаў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Ён быў чалавекам, які прайшоў велізарную школу жыцця, сапраўдным прафесіяналам, меў бясспрэчны аўтарытэт у нашай краіне і далёка за яе межамі», — гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Вячаслаў Кебіч, выдатны палітык і непасрэдны ўдзельнік лёсавызначальнага абвяшчэння незалежнасці Беларусі, кіраваў рэспублікай у гістарычны перыяд, на рубяжы эпох.

«На яго долю выпалі няпростыя першыя гады пабудовы суверэннай дзяржавы, фарміравання яго інстытутаў. Бурны час патрабаваў гранічнага напружання сіл, канцэнтрацыі энергіі і максімальнай аддачы на ​​пасадзе кіраўніка ўрада. У тым, што нам удалося пабудаваць паспяховую, бяспечную і шчасную краіну, ёсць заслуга і Вячаслава Францавіча. Мы маглі ў чымсьці не згаджацца адзін з адным, быць супернікамі ў палітыцы, але нашыя добрыя асабістыя адносіны заўсёды пранізвала вялікая павага. Ад нас пайшоў чалавек, жыццё і праца якога назаўсёды застануцца ў гісторыі краіны і народа», — падкрэсліў Прэзідэнт.


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў смуткуюць у сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча, былога Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і другога скліканняў Кебіча Вячаслава Францавіча, і выказваюць глыбокія спачуванні яго родным і блізкім.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?