Вы тут

Пры наведванні пацыента з COVID-19 тэрапеўты цяпер могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню


Пры наведванні пацыента з COVID-19 тэрапеўты паліклінік зараз могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню. Такое права закладзена ў падпісанай пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 705 ад 7 снежня 2020 г. «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 № 624 і ад 8 красавіка 2020 г. № 208», паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.


Зараз факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць усталяваны маніторынгавай групай паліклінікі падчас наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19.

Пастанова таксама абавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту (за выключэннем маючых дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), якія прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежных грамадзян. Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы, а ў пунктах пропуску, у якіх памежны кантроль ажыццяўляецца мытнымі органамі, службовых асоб мытных органаў, надзяляюцца паўнамоцтвамі ажыццяўляць праверку дадзенага медыцынскага дакумента ў замежных грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.