Вы тут

На Гомельшчыне прафсаюзы накіравалі больш як 68 тысяч рублёў на абарону медыкаў ад COVID-19


Гэта сродкі, якія вылучылі толькі за мінулы месяц.


Галіновы прафсаюз рэгіёна аказаў спонсарскую дапамогу тром гарадскім клінічным бальніцам Гомеля — бальніцам № 2, № 3 і № 4, цэнтральным раённым бальніцам Чачэрска, Рэчыцы, Светлагорска, а таксама Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і Гомельскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя.

Як адзначаецца на інфармацыйным партале Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, агульная сума падтрымкі ў Гомельскай вобласці склала больш за 21 тысячу рублёў. Грошы выдаткаваны для набыцця сродкаў індывідуальнай абароны, спецадзення, халадзільнікаў для ўладкавання пакояў прыёму ежы.

— Матэрыяльную дапамогу ад абкама ў памеры 3,2 тысячы рублёў атрымалі члены прафсаюза. Яшчэ 14 тысяч рублёў пералічаныя ў Фонд падтрымкі, што створаны пры Рэспубліканскім камітэце БПРАЗ, — адзначае прэс-служба галіновага прафсаюза.

Акрамя таго, 8,8 тысяч рублёў выдаткавана пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі на дадатковае добраахвотнае страхаванне работнікаў, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19. «Пярвічкамі» таксама аказваецца фінансавая падтрымка супрацоўнікаў, якія аказаліся часова непрацаздольнымі па прычыне заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Так, на аказанне матэрыяльнай дапамогі 242 членам прафсаюза было накіравана звыш 21 тысячы рублёў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота profmed.1prof.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».