У Магілёўскай вобласці рэалізуецца план правядзення памятных мерапрыемстваў у месцах масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У снежні запланавана правесці шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку ўскладанні кветак на месцах масавага знішчэння насельніцтва ў Глускім, Бялыніцкім і Мсціслаўскім раёнах, мітынг-рэквіем на мемарыяльным комплексе «Стэфанава» ў Бялыніцкім раёне, гістарычны экскурс «Памяці спаленых вёсак» у Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Акрамя гэтага, да 21 снежня ў Магілёўскай вобласці плануецца арганізаваць дыялогавыя пляцоўкі ў фармаце пашыраных пасяджэнняў каардынацыйных саветаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый на тэму «Нацызм і экстрэмізм, як фактары пагрозы нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» з абмеркаваннем пытанняў у дачыненні да БЧБ-сімволікі, яе выкарыстання ў перыяд акупацыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, спроб сёння яе гераізацыі і выкарыстання, а таксама перапісвання гісторыі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: ysia.ru
«Я абраў спартыўнае жыццё з вар’яцкімі нагрузкамі».
Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.