Вы тут

Мінчанка тройчы вярталася на месца здзяйснення крадзяжу, каб пераканацца, што ўсе забрала


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы затрымана мінчанка, якая скрала грошы з пакінутай сумкі. Падрабязнасці крымінальнай гісторыі паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.


Да міліцыянераў звярнуўся жанчына з заявай аб крадзяжы грашовых сродкаў з кашалька. Высветлілася, што заяўніца забылася сумку недалёка ад дома зламысніцы. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства была затрымана 60-гадовая мінчанка. Як патлумачыла жанчына, вяртаючыся дадому з крамы, яна звярнула ўвагу на пакінутую без нагляду сумку. Скарыстаўшыся тым, што ўладальнікаў не было, жанчына некалькі разоў правяла яе агляд. У першы раз яна ўзяла з сумкі кашалёк і пайшла дадому, а пасля вярнулася і паклала яго назад ужо без грашовых сродкаў. У трэці раз жанчына вярнулася пераканацца, што ў сумцы нічога каштоўнага не засталося.

Агульная сума шкоды склала больш за 300 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: severpost.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.