Вы тут

ДПК пракаменціраваў рашэнне аб абмежаванні выезду з краіны ў сувязі з COVID-19


Дзяржпагранкамітэт пракаменціраваў рашэнне аб абмежаванні выезду з краіны ў сувязі з COVID-19, гаворыцца на сайце ведамства.


Змяненні ўступаюць у сілу з 00.00 21 снежня і закрануць перасячэнне граніцы іншаземцамі і беларусамі ў абодвух напрамках праз наземныя пагранічныя пераходы з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай, а таксама паветраныя пункты пропуску. Аналагічныя меры ў розных варыянтах рэалізацыі ўводзіліся ў Латвіі, Літве і Расіі. Так, часова прыпыняецца выезд грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, праз функцыянуючыя наземныя пункты пропуску за выключэннем асобных выпадкаў. Авіяцыйныя пункты пропуску гэта абмежаванне не закране.

Абмежаванні на ўезд для іншаземцаў праз наземныя пункты пропуску застаюцца ў сіле. Акрамя таго, іншаземцам старэйшым за шэсць гадоў спатрэбяцца медыцынскія дакументы, што пацвярджаюць адмоўны рэзультат ПЛР-даследавання на COVID-19.

Беларусы і іншаземцы, што ўязджаюць у Беларусь праз наземныя і паветраныя пункты пропуску з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19 і якія ўнесены Міністэрствам аховы здароўя ў пералік, абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў краіну і да завяршэння гэтага тэрміну не могуць выехаць з Беларусі. У выпадку дакументальнага пацвярджэння транзітнага праезду па Беларусі ў 24-гадзінны тэрмін ні даведка, ні самаізаляцыя ад іншаземцаў не патрабуюцца. Калі транзіт перавысіць 24 гадзіны, пропуск праз граніцу магчымы толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента.

Дакументам зацверджаны пералік асоб, на якіх не распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні. Напрыклад, на дыпламатаў, членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў-міжнароднікаў, іншаземцаў, якія ўязджаюць для работы, медыцынскай дапамогі, грамадзян Беларусі, якія выязджаюць за мяжу па паведамленні аб смерці або хваробы сваяка за мяжой, а таксама для работы, у камандзіроўку, атрымання адукацыі і іншыя. У тым ліку выключэннем з’яўляюцца грамадзяне Расіі, якія перамяшчаюцца транзітам праз нашу краіну ў Расійскую Федэрацыю.

У выключных выпадках могуць прымацца прыватныя рашэнні аб пропуску асоб праз граніцу.

  • Граніца прадоўжыць працаваць, але з больш строгімі абмежаваннямі, уведзенымі для прадухілення распаўсюджвання ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Прэв’ю: gpk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.