Вы тут

Як на Валожыншчыне робяць жыццё інвалідаў больш камфортным і зручным


У раёне жыве больш як дзве тысячы інвалідаў, у тым ліку калясачнікі, грамадзяне са слабым зрокам. Людзі, абдзеленыя ў нечым фізічна, маюць патрэбу ў асаблівым клопаце. Сапраўды, ім складана або нават немагчыма самім схадзіць у краму, музей, кіно, паліклініку — абавязкова патрэбна старонняя дапамога. Так было раней.


Але некалькі гадоў таму жыццё асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі стала больш зручнае і камфортнае. Мясцовыя ўлады з увагай паставіліся да патрэб інвалідаў, фізічна аслабленых людзей, пачалі прымаць захады, каб знайсці варыянты па фарміраванні даступнага асяроддзя для іх паўнацэннай жыццядзейнасці. У тым ліку прыцягваць сродкі тэхнічнай, матэрыяльнай дапамогі. Так, на стварэнне інфраструктуры безбар'ернага асяроддзя Еўрасаюз выдзеліў грант на 1 мільён рублёў. Праект рэалізавалі Валожынскі райвыканкам, грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў», Беларускае грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы», мясцовы фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя».

Гэты праект стартаваў у 2015-м. За пяць гадоў было зроблена шмат. У выніку маніторынгу 19 гандлёвых, медыцынскіх, культурных, адміністрацыйных будынкаў адаптаваны да патрэб людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тут уладкавалі спецыяльныя санвузлы, поручні, пандусы, стаянкі для сродкаў перамяшчэння, панізілі бардзюры. У раённай бальніцы ўстанавілі электрапад'ёмнік, паклалі тактыльную плітку, пераходы цераз вуліцу пазначылі «зебрай». Зрабілі таксама зручныя падыходы да Цэнтра культуры — цяпер інваліды могуць без дапамогі збоку трапіць у памяшканне, на сцэну. У вестыбюлі райвыканкама змясцілі таблічкі са шрыфтам Брайля для людзей са слабым зрокам, зрабілі пандусы з поручнямі. У межах праекта прайшла рэканструкцыя будынка тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва. На першым паверсе месціцца аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, дзе праведзены рамонт за бюджэтныя сродкі. На другім паверсе за кошт Еўрасаюза створаны інфармацыйна-турыстычны і рэкрэацыйны цэнтр з хостэлам для людзей з інваліднасцю. Да патрэб інвалідаў прыстасаваны і пяць аграсядзіб, якія бралі ўдзел у конкурсе міні-грантаў. Яшчэ добраўпарадкавалі турыстычную адукацыйную сцяжыну з адпаведнай інфраструктурай і выгодамі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. А на інклюзіўнай дзіцячай пляцоўцы гуляюць малыя незалежна ад дыягназу. Рэалізаваны праект ініцыятыўнай групай жыхароў горада з удзелам кіраўніцтва і арганізацый раёна.

Міжнародны праект закончыўся летам. Але работа па стварэнні і ўдасканальванні безбар'ернага асяроддзя працягваецца. Нядаўна супрацоўнікі Валожынскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўладкавалі пандусы ўнутры і побач з дамамі № 122 і № 132 па вуліцы Савецкай, а таксама ў доме № 22 па вуліцы Партызанскай. На ўстаноўку пандусаў выдзелена каля 7200 рублёў з бюджэту. Фінансаванне будаўніцтва канструкцый, якія робяць жыццё інвалідаў больш зручным і камфортным, вядзецца ў межах мерапрыемстваў падпраграмы «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы «Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады».

Дзмітрый Канановіч атрымаў сацыяльную кватэру ў доме № 122 па вуліцы Савецкай на другім паверсе. Хлопцу цяжка было выйсці на вуліцу па пільных справах. Напрыклад, наведаць краму або паліклініку. Даводзілася прасіць суседзяў, каб дапамаглі спусціць інвалідную каляску. Цяпер у пад'ездзе ўстаноўлены пандус і хлопец можа з'ехаць па лесвіцы самастойна.

Валожын з'яўляецца прыкладам таго, як можна змяніць жыццё такіх людзей, адчыніць ім акно ў свет. У мясцовых улад шмат задум на перспектыву. З гэтай мэтай распрацаваны план мерапрыемстваў да 2028-га.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: smolensk-i.ru

Загаловак у газеце: Акно ў свет

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...