Вы тут

Вываз адходаў толькі кантэйнерамі


Як павысіць эфектыўнасць збору і зрабіць больш танным працэс утылізацыі камунальных адходаў з мэтай іх наступнага пераводу ў разрад карысных другасных матэрыяльных рэсурсаў?


Пытанне далёка не новае, але ад гэтага не менш складанае ў вырашэнні. І адпаведная работа вядзецца. Паўсюдна прапануюцца і выкарыстоўваюцца розныя новыя падыходы. Напрыклад, мы ўжо неаднойчы расказвалі пра такі вопыт мясцовай улады ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў сталіцы. Дарэчы, старшыня Мінскага гарадскога Савета Андрэй Бугроў неаднойчы акцэнтаваў увагу карэспандэнтаў «МС» на пастаяннай рабоце яго калег дэпутатаў па пошуку аптымальных варыянтаў збору камунальных адходаў.

Цяпер — новы крок у гэтай справе. У Мінску жыхарам прыватнага сектара (а ён немалы) бясплатна выдаюць індывідуальныя кантэйнеры аб'ёмам 120 літраў для збору адходаў. Але пры ўмове: іх вываз у сектары індывідуальнай жылой забудовы будзе весціся толькі кантэйнерным спосабам. Такім чынам, як бачым, арганізаваны вываз адходаў па ўзаемнай згодзе як саміх жыхароў прыватнага сектара, так і адпаведных гарадскіх службаў.

Сёлета ў мінчан ужо каля 24 тысяч такіх кантэйнераў.

Але ёсць нюансы: атрымаць кантэйнер можна толькі да 25 снежня бягучага года. Пасля гэтай даты вывозіць адыходы, сабраныя ў іншыя ёмістасці, не будуць. А таму, каб атрымаць бясплатны кантэйнер, варта як мага хутчэй звярнуцца на прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вывазе адходаў у канкрэтным раёне сталіцы.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.