Вы тут

Прамую лінію ў анлайн-рэжыме правёў Анатоль Ісачанка


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА ў суботу, 5 снежня, правёў прамую лінію. Паназіраць за яе ходам змаглі не толькі журналісты, але і ўсе ахвотныя.


У прыватнасці, была арганізавана прамая трансляцыя ў сацыяльных сетках. Упершыню іх карыстальнікі змаглі далучыцца да працэсу і пачуць, з якімі пытаннямі звяртаюцца падчас правядзення прамых тэлефонных ліній заяўнікі. Геаграфія званкоў была разнастайная: з розных куткоў краіны людзі тэлефанавалі, каб расказаць аб тым, што іх хвалюе. Напрыклад, гучалі просьбы пасадзейнічаць у пераводзе ацяплення жылога будынка, на электрычнасць замест выкарыстання дроў, газу і торфабрыкетаў, як гэта адбываецца цяпер. Жыхарка аднаго з райцэнтраў наракала на дзеянні суседа, які, маўляў, пасля рамонту сапсаваў яе жылое памяшканне да такога стану, што жыць у ім стала немагчыма. Работнік адной з прыватных фірмаў прысталічнага рэгіёна агучыў праблему: былы наймальнік не разлічыўся за выкананую работу. Зараз змяніўся ўласнік, а доўг да гэтага часу застаўся.

Адзін з мінчан, які патэлефанаваў у Савет Рэспублікі, паскардзіўся на дзеянні неканструктыўна настроеных жыхароў мікрараёна, якія псуюць надпісамі агульную і ўласную маёмасць суседзяў. Маўляў, нават на машынах пачалі з'яўляцца надпісы. Можа, наспеў ужо час на заканадаўчым узроўні вырашыць праблему і забараніць незарэгістраваную сімволіку, якая выкарыстоўваецца падчас пратэсных акцый?

Гучалі і прапановы па паляпшэнні эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці, больш дакладна Анатоль Ісачанка пазнаёміўся з імі на наступны дзень, прапанаваўшы заяўніку сустрэцца ў Савеце Рэспублікі: нядзеля, як даведаліся гледачы трансляцыі, таксама аказалася ў яго працоўнай.

На думку віцэ-спікера Савета Рэспублікі, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб з'яўляецца першачарговай для ўсіх дзяржаўных служачых.

— Мы практыкуем розныя фарматы ўзаемадзеяння з грамадзянамі: прамыя тэлефонныя лініі, прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях у Савеце Рэспублікі, а таксама выязныя прыёмы, — адзначыў ён. — Улада адкрыта, мы чуем кожнага і гатовы дапамагаць усім, хто мае ў гэтым патрэбу, таму імкнёмся ўсяляк пашырыць каналы камунікацыі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій у гэтым важным пытанні. Фармат такой прамой лініі з'яўляецца выразным прыкладам таго, што ў рабоце дзяржаўных органаў патрэбы і праблемы людзей займаюць галоўнае месца.

Нагадаем, што да гэтага Анатоль Ісачанка практыкаваў правядзенне тэматычных стрымаў у сацсетках.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Новы фармат

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».