Вы тут

У мінскіх дварах з'яўляюцца новыя модульныя пляцоўкі для збору смецця


Модульныя пляцоўкі для збору адходаў у якасці замены завараных смеццеправодаў усталёўваюць у дварах сталіцы, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Вось так выглядаюць новыя месцы збору адходаў у Вяснянцы.


Модульныя канструкцыі лёгка мантуюцца і дэмантуюцца, што спрашчае пошук месца для іх устаноўкі. Яны абсталяваны адкіднымі пандусамі, каб было нескладана выкочваць кантэйнеры і вяртаць іх назад. На канструкцыях ёсць таблічкі і надпісы, якія матывуюць сартаваць адкіды.

У Мінску да 15 снежня плануецца ўсталяваць каля 400 модульных кантэйнерных пляцовак на прыдамавых тэрыторыях шматпавярховак, жыхары якіх адмовіліся ад выкарыстання смеццеправода. У наступныя гады такую ​​працу ў горадзе працягнуць.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.