Вы тут

У Гомелі адкрылася выстава выцінанкі


Выстава выцінанкі «Зімовыя карункі» пачала сёння работу ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці, паведамілі БелТА ва ўстанове.


Экспазіцыю падрыхтавалі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гомельскай вобласці. Наведвальнікі цэнтра ўбачаць аўтарскія навагоднія пано, паштоўкі, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі. Дадаткам выставы стануць вырабы майстрыхі, каруначніцы Галіны Кавалёвай. Сурвэткі, абрусы, шалі, звязаныя спіцамі або кручком, у спалучэнні з ўзорамі выцінанкі створаць пераднавагоднюю казачную атмасферу.

Захаваць прыгажосць творчасці можна будзе ў арыгінальных фотазонах.

Выцінанка — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Узнікненне выцінанкі ў Беларусі звязваецца з развіццём прамысловай вытворчасці паперы і датуецца ХIV стагоддзем, адзначылі ў абласным цэнтры народнай творчасці.

«Сучасныя дызайнеры і афармляльнікі ацанілі выразныя мастацкія асаблівасці выцінанкі і выкарыстоўваюць яе ў творчасці як тэхніку графічнага мастацтва для афармлення кніг, плакатаў, паштовак, календароў. Да таго ж да нашых дзён у побыце беларусаў захавалася выразанне сняжынак з паперы для ўпрыгожвання вокнаў да навагодняга свята», — звярнулі ўвагу ва установе.

Выстава будзе працаваць па 15 студзеня. Уваход вольны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».