СТАРАННАЯ КУХАРКА
Вучыла матуля Анэлю:
— Як будзеш варыць нам пельмені,
Дык кідай у кіпень паволі,
Найлепш па адным, і не болей,
Каб не пазліпаліся раптам.
Пасля павячэраем з таткам…
Матуля дадому прыйшла,
Дачушку на кухні знайшла:
— Гатую я, мама, ахвотна.
Ды доўгая гэта работа…
Стаю над каструляй заўзята,
Пельмень нам даварваю… пяты!
Уладзімір СІЎЧЫКАЎ,
г. Мінск.
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.