Браціка не аддам!
— Як завуць твайго браціка? — пытаюцца ў Сёмы.
Хлопчык рашуча адказвае:
— Браціка нікому не аддам! Мішу не аддам!
Няправільныя бліны
Маці напякла тонкіх бліноў. Для начынкі ўзяла не варэнне, як звычайна, а мясны фарш.
Рыгорка пакаштаваў адзін блін і зморшчыўся:
— Нясмачна! Мама, не пячы больш такія няправільныя бліны!
Хварэць не планую
Ліза летам не хадзіла ў дзіцячы садок, бо маці ўзяла адпачынак. Але прыйшоў час ісці на працу.
Ліза ж захварэла. Праўда, раніцой хворая, а потым — здаровая! Маці зразумела, што трэба з дачушкай сур’ёзна пагаварыць...
— Добра, мамачка, я не буду больш планаваць хварэць, — запэўніла яе малая і сумна ўздыхнула.
Даслала Ірына САСНА,
Жлобінскі раён,
в. Пірэвічы.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»