Вы тут

Развітанне з Вячаславам Кебічам прайшло ў Мінску


Развітанне з першым прэм’ер-міністрам Беларусі Вячаславам Кебічам праходзіць у Доме афіцэраў у Мінску, паведамляе БЕЛТА.


Цырымонія праходзіць з 11.00 да 13.00. Пасля гэтага яго пахаваюць на Усходніх могілках Мінска.

Вячаслаў Кебіч памёр 9 снежня.

Вячаслаў Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Канюшаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній інжынерам-тэхнолагам. З 1973 года — галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, а з 1978 года — генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб'яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў імя С. М. Кірава. З 1980 года знаходзіўся на партыйнай рабоце: другі сакратар Мінскага гаркама партыі, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абкама КПБ. Са снежня 1985 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР.

З 1990-га года па 1994 год — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994-га да 2001 года — прэзідэнт Беларускага гандлёва-прамысловага саюза. З 2001-га да 2004 года з'яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве. З 2004 года працаваў старшынёй Беларускага гандлёва-прамысловага саюза, з'яўляўся кандыдатам эканамічных навук, правадзейным членам Міжнароднай інжынернай акадэміі.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, трыма медалямі і трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, меў ганаровае званне «Заслужаны машынабудаўнік БССР», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».