Вы тут

ВЯСЁЛАЯ ПОШТА Генрых ТАРАСЕВІЧ. АПТЫМІСТКА. НАЙЛЕПШЫ РАБОТНІК.


З часоў юнацкіх аптымісты
Мой выклікаюць інтарэс.
Хоць не заўсёды рэалісты,
Ды з імі — пазітыў, прагрэс.

Сярод такіх адна суседка,
Што на паверх жыве вышэй.
Найпрыгажэйшая какетка —
«Інфармбюро» маіх вушэй.

Расказвала: калі ў кватэры
Да бляску вокны губкай трэ,
Дык зачыняе добра дзверы,
Ключ у кішэнь з сабой бярэ.

Маўляў, той ключык возьме дзе,
Калі няўрокам упадзе?
Вось гэта аптымізм, рабяты:
Жыве суседка на дзявятым!

 

Дырэктар дробнай фабрыкі аднойчы
Аб’явы ў інтэрнэце праглядаў.
Адна абвестка кінулася ў вочы —
На фотаздымках свой тавар пазнаў,
Што фабрыка гадамі выпускала…
За вырабы ж прасілі вельмі мала!
Набраў з аб’явы нумар, каб спакойна
Пагаварыць, але уміг панік:
На ўсе лады тавар хваліў ягоны
З фабрычнай базы… лепшы вартаўнік.

Генрых ТАРАСЕВІЧ,
г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».