Вы тут

ВЯСЁЛАЯ ПОШТА Віктар САБАЛЕЎСКІ. СВІННЯ І ГАСПАДАР


 

Байка

Жыла-была адна Свіння.
Вядома свінская радня —
У брудзе любяць пакачацца,
Ад сонца ці ад мух схавацца...
І нашая Свіння ахвотна
Ляжыць у лужы, што пад плотам.
Выходзіць нехаця раз-пораз,
Пачуўшы Гаспадыні голас,
Ідзе паволі да карыта,
Па вушы граззю ўся абліта.
— Не ганьбі ты наш двор, сястрыца!
Ад бруду можна і памыцца! —
Аднойчы Гуска не стрывала.
Яе Авечка падтрымала:
— Без лужы цяжка абысціся?
У цень ад спёкі ты кладзіся…
Гвалт паднялі за ёю Куры:
— Свіння забыла пра культуру!
Бычок на прывязі зароў:
— Ды што там цацкацца з такою?!
Быць хоча бруднаю Свіннёю —
Шукае іншых хай сяброў!

Свіння зарохкала:
— Даруйце!
Больш я не буду — пашкадуйце!
Такі падняўся гармідар…
На ганак выйшаў Гаспадар.
— Што раскрычаліся? Ну, ціха!
Свіння не мыецца? Вось ліха!
Пра гэты грэх яе я знаю.
Ну з кім, скажыце, не бывае?!
Тут Куры апусцілі вочы,
І Бык да спрэчкі неахвочы…
Шчанюк жа Гусаку шапнуў:
— Ты, даражэнькі, мо не чуў —
Наш Гаспадар раз выпіў дужа,
Дадому прыцемкам вяртаўся
І, бачыў сам, дальбог купаўся
Ён са Свіннёй у адной лужы…
_________________

 

Хапае гэткіх свінчукоў
У кабінетах устаноў,
Бо іх трымаюць да пары
Хаўруснікі-гаспадары.

 

г. Узда.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.