Вы тут

«Белтэлекам» з 21 снежня павысіць тарыфы на паслугі


«Белтэлекам» з 21 снежня павысіць тарыфы на паслугі, паведамляе сайт прадпрыемства.


Тарыфы для фізічных асоб на мясцовую сувязь вырастуць на 4,5%, міжгароднюю сувязь — на 18%. Тарыфы для юрыдычных асоб застануцца без зменаў.

Доступ у інтэрнэт падаражэе на 1,46%.

Тарыфы на іншыя паслугі электрасувязі павышаюцца ў сярэднім на 5%.

«Рашэнне аб пераглядзе рэгуляваных тарыфаў прынята з мэтай давядзення іх да ўзроўню кампенсацыі затрат», — растлумачылі ў «Белтэлекаме».

У кампаніі адзначылі, што падвышэнне тарыфаў дасць магчымасць прадпрыемству працягнуць рэалізацыю маштабных тэлекамунікацыйных праектаў, у прыватнасці будаўніцтва PON-сетак. «Ад узроўню тарыфаў і акупнасці паслуг электрасувязі напрамую залежаць магчымасць развіцця інфраструктуры, правядзенне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці паслуг электрасувязі, забеспячэнне бяспекі інфармацыі», — падкрэслілі ў «Белтэлекаме».

Павышэнне тарыфаў не закране паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, вылучанага доступу ў інтэрнэт, прадастаўлення ў карыстанне каналаў і ліній міжгародняй сувязі, аб’яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN), гукавога суправаджэння мерапрыемстваў, прадастаўлення аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку сегменту інтэрнэт, паслуг відэакантролю, эфірнай трансляцыі гукавых праграм і інш.

C абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце «Белтэлекама».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.