Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 967 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1 845 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 156 359 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 967 выпадкаў.

133 930 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 845 пацыентаў.

Усяго праведзена 3 548 306 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 246 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 70,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,59 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 16 млн заражаных, Індыя — больш за 9,8 млн, Бразілія — больш за 6,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.