Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Нават калі вы вельмі занятыя, не варта грэбаваць зносінамі з новымі людзьмі. Знаёмствы, набытыя на гэтым тыдні, саслужаць добрую службу пасля, калі вы ўжо забудзецеся, пры якіх абставінах яны адбыліся. Усякая спроба падумаць пра будучыню выльецца ў мары пра падарожжа і адпачынак у камфортнай абстаноўцы, аднак пакуль будаваць такія планы бессэнсоўна.

ЦЯЛЕЦ. Жыццё на гэтым тыдні будзе віраваць. Ваша задача — навучыцца сядлаць хвалю. Калі зможаце кіраваць сітуацыяй, то за гэтыя некалькі дзён здолееце зрынуць горы. Знайдзіце час як след паварушыць мазгамі, і цьмяныя і неаформленыя імкненні ператворацца ў выразныя дасягальныя мэты ў кар'еры і асабістым жыцці. У канцы тыдня, зрэшты, варта прыцішыць амбіцыі і пазбягаць канфліктаў з начальствам. Субота — правільны дзень для візіту да сваякоў.

БЛІЗНЯТЫ. З'явіцца магчымасць для максімальна паспяховай рэалізацыі задуманага. Вашы мары ажыццявяцца. Тыдзень абяцае непаўторныя, а часам нават дзіўныя падзеі. У цэнтры ўвагі можа апынуцца асабістае жыццё. Якраз цяпер варта паспрабаваць змяніць тое, што вас не задавальняе. Аднак падкрэслена рэзкіх перамен і адкрытай канфрантацыі варта пазбягаць. Будуць удалымі спатканні, камандзіроўкі і падарожжы.

РАК. Ваша асабістая актыўнасць на гэтым тыдні можа быць звязаная з нейкімі партнёрскімі абавязацельствамі, і неўзабаве вы дамовіцеся па ўсіх пытаннях. Не варта сумнявацца ва ўласных сілах, недаверлівасць ужо не раз падводзіла вас. Паверце, гэтым разам вы зможаце ажыццявіць свае амбіцыйныя задумы. Інтэнсіўнасць работы будзе прама прапарцыянальная ўзнагароджанню, якое вы за яе атрымаеце, а значыць — «сачкаваць» не варта. Больш уважліва пастаўцеся да блізкіх людзей, прыслухайцеся да парад сваякоў.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні адчуеце лёгкасць і спакой, сыдзе ў мінулае многае з таго, што вас раздражняла. Першая палова тыдня спрыяльная для актыўных зносін з процілеглым полам у нефармальным плане. У чацвер прыйдзецца праявіць цярпенне, каб пазбегнуць канфліктаў з калегамі на рабоце. У пятніцу не прымайце паспешных рашэнняў, засяродзьцеся і ацаніце бягучую сітуацыю, і толькі пасля гэтага дзейнічайце. У выхадныя дні прыслухайцеся да ўнутранага голасу, ён вас не падмане.

ДЗЕВА. Некаторыя погляды на жыццё з цягам часу і вашым духоўным развіццём выходзяць з моды. Варта гэта прызнаць. Свет змяніўся. Навучыцеся ўзнімацца над сітуацыяй, бачыць перспектыву на рабоце і ў асабістым жыцці. Лепш цяпер саступіць, затое потым выйграць. Не выключаны радыкальныя перамены ў вашым уласным доме. Але затое нарэшце дасягняце паразумення са сваімі сваякамі.

ШАЛІ. Тыдзень можа стаць на рэдкасць плённым і радасным. Хоць у панядзелак спатрэбіцца асцярожнасць у прыняцці рашэнняў. У аўторак можаце шмат чаго дасягнуць у плане кар'еры. У асабістым жыцці не варта ўносіць у адносіны хаос і мітусню, тым больш што інфармацыя пагражае аказацца неправеранай або ўспрымацца неадэкватна. Паспрабуйце захоўваць душэўную раўнавагу і не праяўляць незадаволенасці. Потым ва ўсім разберацеся.

СКАРПІЁН. Вы заваюеце поспех і папулярнасць. Вам прапануюць павышэнне па службе, атрымаеце буйны ганарар. У асабістым жыцці не зашкодзіць здзейсніць маленькі подзвіг у імя кахання. Адчуеце сябе героем у сваіх вачах і ў вачах сваёй палавінкі. Тыдзень будзе ўдалы практычна ва ўсіх адносінах, асабліва калі не будзеце рэзка і раптоўна мяняць свае рашэнні.

СТРАЛЕЦ. Не слухайце дарадцаў, якія адгаворваюць вас ад таго віду адпачынку, які вы выбралі для сябе на Новы год. Вашы планы абяцаюць быць аптымальныя. Захоўвайце спакой. Бесцырымонныя паводзіны, крык і агрэсія павінны быць цалкам выключаны, інакш магчымыя незваротныя наступствы. На суботу нічога не плануйце, жывіце па вольным графіку, цяжкая фізічная праца ў гэты дзень супрацьпаказаная.

КАЗЯРОГ. Любімая работа можа стаць крыніцай калі не вялікіх даходаў, дык жыццёвых сіл на гэтым тыдні. Тым больш што адносіны з калегамі і з начальствам добразычлівыя і гарманічныя. У аўторак найлепшых вынікаў дасягняце ў тым, да чаго будзе схіляцца ваша душа. У сераду пры дробных няўдачах не адчайвайцеся і старайцеся дамагчыся сваёй мэты. У пятніцу ў выніку саманадзейнасці рызыкуеце загнаць сябе ў кут. У выхадныя дні больш часу аддавайце адпачынку, аднаўленню душэўнай раўнавагі.

ВАДАЛІЎ. Магчымыя перагрузкі на рабоце. І зараз лепш не распачынаць рызыкоўных дзеянняў, бо для ажыццяўлення славалюбівых кар'ерных задум неабходна мець спакойны тыл. Тыдзень важны для вас, ён можа змяніць вашу будучыню, як у лепшы, так і ў горшы бок. У сямейных праблемах выявіце цярпенне і вытрымку, тады сітуацыя стабілізуецца. Сцеражыцеся падману і здрады. Лепш не правакаваць канфліктныя сітуацыі.

РЫБЫ. На гэтым тыдні Фартуна можа ўсміхнуцца вам, хоць сітуацыя па-ранейшаму няпростая. Варта задумацца пра свята, якое набліжаецца. Можна запланаваць невялікае падарожжа, з'ездзіць да родных. У пятніцу вас могуць спакушаць прывабнай дзелавой прапановай, ад якой будзе нялёгка адмовіцца, і ўсё ж не давайце згоды адразу, падумайце. У суботу ад начальства вы можаце пачуць словы пахвалы і нават атрымаць прэмію.

Выбар рэдакцыі

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.