Вы тут

Кунцэвіч: На гісторыю і сучаснасць нельга глядзець праз Telegram-каналы


Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас круглага стала «Патрыятычнае выхаванне як фактар процідзеяння нацызму і экстрэмізму» на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


«Некаторыя сёння незадаволеныя, што мы шмат увагі ўдзяляем перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Так, сапраўды, гісторыя Беларусі пачалася не ў 1941-м і не ў 1945-м. Але яна цалкам магла б скончыцца ў гэтыя гады, калі б не мужнасць і самаадданы гераізм усяго савецкага народа і беларусаў у прыватнасці. На розных франтах змагалася больш за 1,3 мільёна нашых суайчыннікаў, больш за 300 тысяч з іх адзначана баявымі ўзнагародамі, ордэнамі і медалямі. Ад 2,5 да 3 мільёнаў беларусаў сталі ахвярамі той вайны. І тое, што сёння нам прапаноўваюць забыць пра гэта, зрабіць малазначным перыядам нашай гісторыі, — я лічу, што з такой трактоўкай мы не маем права згаджацца», — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Андрэй Кунцэвіч упэўнены: сумесная прадметная работа парламентарыяў, гісторыкаў, прадстаўнікоў грамадскасці дазволіць беларусам не скаціцца да забыцця падзей тых гадоў, не дапусціць пераасэнсавання тэмы калабарацыянізму, абялення сімволікі саўдзельнікаў фашыстаў. «На гісторыю, на мінулае, як і на цяперашні час, трэба глядзець шырока расплюшчанымі вачамі, а не праз Telegram-каналы», — сказаў ён.

Па словах намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, больш сістэмны характар павінны насіць ужо існуючыя формы патрыятычнага выхавання. На яго погляд, глыбей вывучыць гераічную гісторыю краіны моладзі дазваляе наведванне мясцін і мемарыялаў баявой славы. «Чамусьці наведванне такіх мясцін перастае быць абавязковым у праграме. Напрыклад, у мінулым годзе толькі кожны 11-ы беларускі школьнік наведаў Брэсцкую крэпасць-герой, толькі кожны 15-ы змог пакланіцца ахвярам Хатыні, а ў 2020 годзе з-за аб'ектыўных прычын гэтыя лічбы яшчэ меншыя. Упэўнены: хто хоць бы раз пабываў у Хатыні і іншых падобных месцах, моцна задумаецца, ці варта яму станавіцца пад сцягі калабарацыяністаў, пад сцягі, заплямленыя крывёю тваіх суайчыннікаў», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Круглы стол «Патрыятычнае выхаванне як фактар процідзеяння нацызму і экстрэмізму» быў арганізаваны Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА. Ён аб'яднаў парламентарыяў, прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, а таксама Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнага гістарычнага музея. «Хочацца верыць, што гэта размова дазволіць парламентарыям напрацаваць матэрыялы для далейшай нарматворчай дзейнасці», — выказаў спадзяванне Андрэй Кунцэвіч.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.