Вы тут

Каўбоі з-пад іўя і Навагрудка


Аграсядзіба з «каўбойскай» назвай — «Ранча-Радэа» — месціцца не ў амерыканскіх прэрыях, а паблізу абласной аўтатрасы Іўе — Навагрудак. Дзесяць гадоў таму жыхар старажытнага горада Сяргей Хлябовіч (на фота справа) набыў стары хутар за вёскай пад назвай Лешчанка, каб быць бліжэй да прыроды. Паколькі Сяргей — заўзятар палявання, ён не планаваў адкрываць гасцявую сядзібу, але хутар прадаваўся разам з коньмі: рысаком Громам і кабылай будзёнаўскай пароды Лысай. Прыгожыя і статныя жывёлы перайначылі светаўспрыманне новага гаспадара, і на хутары запанавала атмасфера ў стылі «вестэрн». Таму былы інжынер-будаўнік захапіўся турыстычна-аграсядзібным рухам, і цяпер на «Ранча-Радэа» прыязджаюць і зблізку, і здалёк, каб адпачыць і адчуць тую самую «каўбойскую рамантыку». А дапамагае Сяргею Хлябовічу ў яго цікавай справе мясцовы жыхар Віктар Касцюк.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.