Вы тут

«Я адданы прыхільнік газеты»


Аляксандр Іванавіч Слабада — вядомы ў Беларусі і за яе межамі чалавек. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносец, Герой Сацыялістычнай Працы. 27 жніўня 2020 года ён адсвяткаваў 100-гадовы юбілей.


— Я цесна звязаны з гісторыяй вашай газеты, — кажа Аляксандр Іванавіч. — І вось чаму. У 1961—1970 гадах я працаваў першым сакратаром Любанскага райкама партыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў гэтых мясцінах дыслацыравалася партызанская брыгада на чале з Героем Савецкага Саюза Васілём Казловым. Адметны факт, што тут падчас фашысцкай акупацыі друкавалася газета «Звязда». Калі я быў першым сакратаром райкама партыі, то часта наведваў дом, дзе яна выдавалася. Менавіта са сваімі паплечнікамі аднаўлялі зямлянкі на востраве Зыслаў на месцы партызанскага лагера. Закончыўся рабочы дзень, збіраю актыў — і паехалі. Мы насілі камяні, укладвалі бярвёны. І ўсё ўручную. У архітэктара амаль штодзень мяняліся ідэі, бачанне таго, якой павінна быць партызанская стаянка. Даводзілася ўсё перарабляць нанава. Мы таксама збіралі астанкі людзей, што загінулі ў гэтых мясцінах, і хавалі іх у брацкай магіле, дзе ўладкавалі стэлу.

І ведаеце, я чытаў вашу газету не толькі па абавязку службы. Мне былі цікавыя ўсе артыкулы, навіны з жыцця вобласці, краіны. Не абыходзілі ўвагай журналісты і тыя падзеі, што адбываліся на Любаншчыне, расказвалі аб поспехах, дасягненнях, людзях, якія дабіліся значных вынікаў у рабоце. Любанская зямля вырасціла васямнаццаць Герояў Сацыялістычнай Працы. Тут быў створаны саўгас «10 год БССР» — першы саўгас у Савецкім Саюзе. У гэтай гаспадарцы працавалі шэсць Герояў Сацыялістычнай Працы, дванаццаць перадавікоў былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, а 112 атрымалі іншыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Многія з іх сталі героямі публікацый «Звязды». Так што я даўні прыхільнік вашага выдання.

— Тата — вялікі аматар чытання, — дадае яго дачка Таццяна Шадрына. — Але апошнім часам у яго слабее зрок. Таму просіць мяне, унукаў, каб пачыталі газету. Ён актыўна цікавіцца, чым жывуць краіна, Мінская вобласць, Любанскі раён. Пра ўсё гэта расказвае ў тым ліку і «Звязда».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».