Вы тут

Са святам, Туркменістан!


12 снежня Туркменістан адзначае Дзень нейтралітэта. У гэты святочны дзень (пачатак яго — у 1995 годзе, калі 12 снежня была прынята адпаведная Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН: «...статус пастаяннага нейтралітэта Туркменістана будзе садзейнічаць умацаванню міра і бяспекі ў рэгіёне») па ўсёй краіне праходзяць масавыя народныя гулянні, святочныя канцэрты. А ў сталіцы — Ашхабадзе — ладзяцца міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі.


Беларусь і Туркменістан у апошнія гады выбудавалі трывалыя літаратурныя, гуманітарныя сувязі. Не аднойчы на старонках перыядычных літаратурна-мастацкіх выданняў у постсавецкі час друкаваліся творы класікаў і сучаснікаў. Найперш — у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Бярозка». Беларускі чытач адкрыў для сябе творчасць Керыма Курбанняпесава, Бердыназара Худайназарава, Камека Куліева, Газель Шакуліевай, Анамухамеда Кіршэна, Максата Бяшымава, Атамурада Атабаева, Бягуль Анабаевай, Джумагельды Мулкіева, іншых паэтаў, празаікаў. Асобнымі выданнямі, пачынаючы з 1991 года, у Мінску па-беларуску выйшлі кнігі Гурбангулы Бердымухамедава, Сапармурада Ніязава, Агагельды Аланазарава, Касыма Нурбадва, Махтумкулі.

Махтумкулі. Малюнак беларускага мастака Каміля Камала. 2020 г.

Зараз у Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да выдання анталогія сучаснага туркменскага апавядання. Усе гэтыя прыклады паказваюць важкасць літаратурнай дыпламатыі як асобнага, вартаснага складніка ў развіцці міждзяржаўных стасункаў, у спасціжэнні нацыянальнага характару народаў.

Алесь Адамовіч (другі злева) і Какалы Бердыеў у гасцях у туркменскага шахіра Ата Саліха. 1959 г.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».