Вы тут

Петрышэнка: Вядзецца работа па закупцы вакцыны ад COVID-19 і арганізацыі яе вытворчасці ў Беларусі


У Беларусі вядзецца работа па закупцы вакцыны ад COVID-19 і арганізацыі яе вытворчасці. Распавёў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.


«Мы з дапамогай расійскіх калег актыўна працуем і над закупкай вакцыны ад каранавіруса, і над тым, каб пачаць у сябе яе вытворчасць. У праекце бюджэту на наступны год запланавана каля Br50 млн на закупку вакцыны — пакуль на 2 млн нашых грамадзян, а далей будзем шырэй глядзець на гэты аспект», — цытуе намесніка прэм’ер-міністра БЕЛТА.

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што краіна поўнасцю забяспечана ўсімі неабходнымі медыкаментамі, сродкамі індывідуальнай абароны і дэзінфікуючымі сродкамі для барацьбы з COVID-19. «Мы перапрафілявалі нашы прадпрыемствы на выпуск запатрабаваных медпрэпаратаў, перагрупавалі ложкавы фонд. Выпускаем медыцынскія маскі, рэспіратары, ахоўныя касцюмы, дэзінфікуючыя сродкі ў дастатковай колькасці. Мы разгарнулі вытворчасць усяго неабходнага для абароны ўрачоў і пацыентаў літаральна на працягу паўгода, каб не залежаць ні ад каго», — адзначыў ён.

Прэв’ю: interfax.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?