Вы тут

Вялікая Кітайская пад аховай


У правінцыі Ганьсу створаць адметны нацпарк.


Адміністрацыя правінцыі Ганьсу, размешчанай на паўночным захадзе Кітая, распрацавала план аховы Вялікай Кітайскай сцяны. Аб гэтым паведамілі ў мясцовым упраўленні па ахове культурнай спадчыны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як адзначыла кіраўнік ведамства Ма Юйпін, спецыялісты працуюць над праектам стварэння на тэрыторыі правінцыі нацыянальнага культурнага парку Вялікай Кітайскай сцяны. Агульная яе працягласць на тэрыторыі Ганьсу складае 3645 кіламетраў. За апошнія гады правінцыя выдзеліла 600 млн юаняў (каля 90 млн долараў) на рэалізацыю больш за 30 праектаў, накіраваных на ўмацаванне, рамонт сусветна вядомага збудавання, а таксама стварэнне на ім дрэнажнай сістэмы.

Вялікая Кітайская сцяна цягнецца з усходу на захад ад горада Шаньхайгуань на ўзбярэжжы Ляадунского заліва да пункта Цзяюйгуань правінцыі Ганьсу. Чакаецца, што ўчастак будучага нацыянальнага культурнага парку ў правінцыі Ганьсу будзе складацца з трох частак, якія ў асноўным прадставяць будаўнічыя тэхналогіі, гісторыю развіцця Шаўковага шляху, а таксама культуру і гісторыю гэтага старажытнага збудавання.

Фота: puteshestvovat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.