Вы тут

Аб'ём лічбавай эканомікі $5 трлн


Гэта амаль траціна ВУП Кітая.


Аб’ём лічбавай эканомікі Кітая летась дасягнуў 35,8 трлн юаней (5,45 трлн долараў), што склала 36,2 працэнта ВУП краіны. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай акадэміяй даследаванняў кіберпрасторы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Да канца мая 2020 года валаконна-аптычная сетка Кітая ахапіла ўсе гарадскія і сельскія раёны, прычым колькасць абанентаў валаконна-аптычнай сувязі склала 93,1 працэнта ад агульнай колькасці карыстальнікаў фіксаванай шырокапалоснай сувязі ў краіне, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам у свеце.

У 2019 года ў Кітаі налічвалася 5,44 млн базавых станцый 4G, а спажыванне мабільнага трафіку дадзеных дасягнула 122 млрд ГБ, што стала рэкордным паказчыкам у свеце. Па стане на верасень гэтага года Кітай пабудаваў больш за 480 тысяч базавых станцый 5G.

Аб’ём транзакцый электроннай камерцыі ў КНР летась дасягнуў 34,81 трлн юаняў, што на 6,7 працэнтабольш, чым у 2018-м.

Фота: offshoreview.eu

Выбар рэдакцыі

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?