Вы тут

Дзянісаўцы ў Паднябеснай


У Кітаі знайшлі генетычны доказ аб старажытных гамінідах.


Кітайскія навукоўцы значна прасунуліся ў даследаванні дзянісаўцаў, яны адносяцца да адной з вымерлых груп гамінідаў, якія існавалі прыкладна 160 тысяч гадоў таму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У карставай пячоры Байшы, размешчанай на паўночным усходзе Цынхай-Тыбецкага нагор’я, падчас археалагічных раскопак навукоўцы выявілі мітахандрыяльныя ДНК-матэрыялы дзянісаўцаў у адкладах, якія засталіся ад эпохі позняга сярэдняга плейстацэну і датуюцца часам 60-100 тысяч гадоў таму.

Дадзенае адкрыццё, здзейсненае па ініцыятыве археалагічнай каманды з кітайскага Ланьчжоўскага ўніверсітэта і з удзелам ВНУ і НДІ Кітая, Германіі, Аўстраліі і ЗША, было апублікавана ў анлайн-версіі часопіса Science. Гэтая знаходка паслужыла доказам існавання дзянісаўцаў на тэрыторыі цяперашняга Цынхай-Тыбецкага нагор’я ў эпоху позняга сярэдняга плейстацэну, паведаміў адзін з членаў археалагічнай каманды Чжан Дунцзюй.

Факт працяглага засялення дзянісаўцами пячоры Байшы дае падставу меркаваць, што яны ў свой час ужо адаптаваліся да жыцця ў высакагорных месцах і, магчыма, перадалі такія якасці сучасным людзям, сцвярджаюць навукоўцы.

Вымерлая група гамінідаў, да якой адносяцца дзянісаўцы, першапачаткова была ідэнтыфікаваная па паслядоўнасці геному, вынятага з фрагмента фалангі, які быў знойдзены ў Дзянісавай пячоры ў Алтайскіх гарах на поўдні Сібіры.

Карставая пячора Байшы размешчана ў воласці Ганьцзя Ганьнань-Тыбецкай аўтаномнай акругі (правінцыя Ганьсу на паўночным захадзе Кітая). Археалагічная каманда Ланьчжоўскага універсітэта афіцыйна пачала да раскопкі на гэтым месцы ў 2018 годзе.

У 2019 года ў Сяхэ знайшлі фрагмент сківіцы дзянісаўца. Гэта была першая такая закамянеласць, выяўленая за межамі Алтайскіх гор. Даследчыкі правялі аналіз старажытнага бялку, каб вызначыць узрост закамянеласці, і прыйшлі да высновы, што ніжняй сківіцы дзянісаўца не менш за 160 тысяч гадоў.

Дадзеная знаходка стала першым доказам, дзякуючы якому палеанталагічныя паняцце аб арэале пражывання старажытных дзянісаўцаў пашырылася ад Сібіры да Цынхай-Тыбецкага нагор’я, а вядомая гісторыя чалавечай дзейнасці на гэтым сугор’і пашырылася з з 40 да 160 тысяч гадоў.

Фота: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.