Вы тут

З вугалю — на электрычнасць


Пераводзяць сістэмы ацяплення ў правінцыі Шаньсі.


Каля 5 мільёнаў хатніх гаспадарак паўночнакітайскай правінцыі Шаньсі падключаць да ад электрычнай сістэмы ацяплення гэтай зімой, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З 2017 года тут распачалі кампанію па прасоўванні пераходу ад выкарыстання вугалю да электрычнасці падчас ацяпляльнага сезона. У пачатку гэтага года ацяпляльная сістэма для больш чым 3,57 млн ​​хатніх гаспадарак у правінцыі былі пераабсталяваныя для работы на экалагічна чыстых крыніцах энергіі, пры гэтым выкарыстанне вугалю было скарочана амаль на 14 млн тон.

Яшчэ больш 1,37 млн ​​хатніх гаспадарак сёлета пачнуць карыстацца электрычным ацяпленнем. Паводле ацэнак, выкіды дыяксіду серы скароцяцца тут амаль на 300 тысяч тон у год.

Паляпшэнне ў сферы экалагічна чыстага ацяплення спрыяе паляпшэнню экалагіянай сітуацыі ў правінцыі Шаньсі. Дадзеныя маніторынгу сведчаць, сёлета колькасць дзён з добрай якасцю паветра склала 70,1 працэнта, што на 9,9 працэнтнага пункта больш у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Фота: miremonta.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.