Вы тут

Лукашэнка наведаў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска


Чацвёртая гарадская клінічная бальніца імя М. Саўчанкі мае 60-гадовую гісторыю. З гэтай медыцынскай установай звязанае станаўленне айчыннай уралогіі, укараненне новых тэхналогій у лячэнні сардэчна-сасудзістых захворванняў РНПЦ «Кардыялогія». Вядомая «чацвёрка» і за межамі Беларусі, перад усім, сваім аддзяленнем пластычнай і эстэтычнай хірургіі. Але сёння асаблівая ўвага ў Прэзідэнта не справам сардэчным і не прыгажосці — ён зноў у «чырвонай» зоне знаёміцца з лячэннем хворых на ковід.


«Неабходна абследаваць насельніцтва, каб своечасова выявіць злаякасныя пухліны і іншыя захворванні»

Галоўны ўрач бальніцы Вацлаў Янушка праінфармаваў, што ўсяго ў клініцы 888 ложкаў, 70 % з якіх аддадзены ковід-хворым. Бальніца ў гэты час аказвае разнастайныя паслугі па сваім профілі, але ў меншай ступені.

«Мы павінны разумець, што акрамя пацыентаў з каранавірусам ёсць і іншыя: сардэчна-сасудзістыя, дыябетычныя і анкалагічныя. Таму вы робіце правільна, дапамагаючы людзям з іншымі захворваннямі. — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Самае галоўнае — утрымацца на гэтых ложках. Непажадана пашыраць».

Па яго меркаванні, пацыенты не павінны знаходзіцца ў лячэбных установах, калі яны выздаравелі. «Калі чалавек лечыцца дома, ён адчувае сябе камфортней і хутчэй здаравее. Справа не ў тым, што мы павінны выціскаць людзей, але калі дынаміка добрая, чалавек ідзе на выздараўленне, нельга яго трымаць. Па статыстыцы 0,31 працэнту людзей (нават працэнту няма) даводзіцца вяртаць назад. Гэта добры паказчык, значыць створана добрая сістэма, пажадана захаваць, каб анкалагічныя ложкі не перапрафілявалі пад ковід», — паведаміў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што расійскія ўрачы прагназуюць у бліжэйшыя гады ўсплёск анкалогіі ў сваёй краіне: на фоне пандэміі прафілактычных мер прымаецца менш.

«Мы павінны ўважліва сачыць за гэтым пытаннем. Неабходна абследаваць насельніцтва, каб своечасова выявіць злаякасныя пухліны і іншыя захворванні», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту далажылі, што да канца тыдня будзе адкрыта 290 ложкаў на далечванне хворых з ковід-інфекцыяй у гарадскім скурна-венералагічным дыспансеры. Зараз такіх пацыентаў бяруць Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне і Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў. Там усяго месціцца 891 ложак.

Аляксандр Лукашэнка: Калі напрацоўкі нашых навукоўцаў акажуцца сур’ёзнымі, будзем займацца ўласнай вакцынай

Размову з калектывам бальніцы Прэзідэнт пачаў са слоў падзякі. «Вялікі дзякуй за тое, што трываеце. Галоўнае — трываць. Я ведаюць, ёсць цяжкія хворыя. Калі нешта трэба, нечага не хапае, вы менш у „брудных халатах“ (маецца на ўвазе тэлеграм-канал медыкаў  — «Зв.») пішыце, а звяртайцеся наўпрост», — сказаў Прэзідэнт.

Медыкі пацікавіліся, калі плануецца вакцынацыя насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на выпрабаваннях знаходзіцца расійская вакцына, але ніхто не дае 100 % выніку ад яе ўвядзення. Ён адзначыў, што ў краіне ўжо ёсць выпадкі, калі прышчэплены захварэў на ковід, але не ў цяжкай форме.

Прэзідэнт праінфармаваў, што цяпер разглядаюцца тры асноўныя варыянты супрацьдзеяння распаўсюджванню інфекцыі з дапамогай вакцынацыі: арганізацыя ў Беларусі вытворчасці вакцын з расійскага штаму, а таксама распрацоўка ўласнай вакцыны.

«У чацвер абмяркуем, якім шляхам будзем рухацца. Вы ж разумееце, вытворчасць вакцын — справа нятанная, але і па часе доўгая. Вакцыну не атрымаеш за некалькі месяцаў, калі будзеш сваю распрацоўваць, нават вытворчасць сваю наладзіць не так проста, нават калі база ў цябе ёсць», — зазначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт не выключае, што прыйдзецца задзейнічаць усе тры прапанаваныя варыянты.

«Нам трэба будзе купіць вакцыну, каб тэрмінова прышчапіць групу рызыкі (гэта лекары і медсёстры перш за ўсё). Нам нядрэнна было б наладзіць вытворчасць. Справа нават не ў тым, што мы потым зможам прадаць яе, але трэба для сябе і сваіх людзей вырабіць вакцыну. Таму пойдзем усімі гэтымі напрамкамі. І калі напрацоўкі нашых навукоўцаў акажуцца сур’ёзнымі, будзем займацца ўласнай вакцынай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт паведаміў, што вытворчасць уласнай вакцыны каштоўная, бо ён перакананы — каранавірусная інфекцыя застанецца назаўсёды.

«Таму нам патрэбна будзе вакцына. І не толькі сёння-заўтра, але і паслязаўтра, — патлумачыў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы навучымся вырабляць самі, атрымаем вопыт, значыць, у нас будуць добрыя спецыялісты, навукоўцы, добрыя медыкі, і ахова здароўя такім чынам будзе развівацца. Наогул біятэхналогіі — гэта вялікая перспектыва». Прапановы па вырабе ўласнай вакцыны агучылі спецыялісты з Віцебска і навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў свеце цяпер вядзецца барацьба за распрацоўку і вытворчасць вакцыны. «Мяне што насцярожвае ў гэтай вакцыне — бойка за грошы. У гэтым круцяцца мільярды долараў, і ўсе пачалі біцца за гэтыя грошы, парой грэбуючы адказнасцю і за вакцыну, і тых людзей, якія ў дадзеным выпадку на выпрабаваннях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Піневіч: Беларусь выйшла на пік пнеўманій

Беларусь выйшла на пік пнеўманій і пратрымаецца на ім як мінімум паўтара месяца. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«Мы выйшлі на пік па ўсіх рэгіёнах. На жаль, паказчыкі досыць высокія. Мы мяркуем, што каля паўтара месяца будзем на такіх высокіх лічбах», — сказаў міністр. Ён дадаў, што «гэтае плато магло быць вышэй».

Асноўным паказчыкам эпідпрацэса для медыкаў у краіне з’яўляецца не колькасць хворых, а аналіз паступлення людзей з пнеўманіяй, асабліва ковіднай, растлумачыў міністр.

Дзмітрый Піневіч нагадаў, што ў краіне распрацавана шматузроўневая сістэма аказання дапамогі — інтэнсіўнае лячэнне на ложках кароткага знаходжання і перавод на далечванне амбулаторна альбо стацыянарна.

«Калі будзе неабходна, будуць задзейнічаны і некаторыя санаторыі, дзе асабліва сталыя нашы грамадзяне праходзяць кароткія курсы санаторна-курортнага лячэння, замацоўваючы станоўчы эфект. То бок, у нас працуюць усе звёны ланцуга, нягледзячы на тое, што нагрузка вышэй, чым вясновая хваля», — дадаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр падкрэсліў, што, нягледзячы на высокую нагрузку на сістэму аховы здароўя з-за пандэміі, у краіне не перасталі аказваць спецыялізаваныя віды медыцынскай дапамогі, але зменена іх маршрутызацыя — пацыенты перанакіраваныя на буйныя рэспубліканскія цэнтры, якія не перапрафілявалі пад ковід-інфекцыю.

Дзмітрый Піневіч заўважыў, што пандэмія не скончыцца заўтра. «Як мінімум да чэрвеня мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю, пакуль штам не стане сезонным», — рэзюмаваў ён.


У канцы лістапада падчас наведвання 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, Аляксандр Лукашэнка агучыў, што ён плануе азнаёміцца з лячэннем ковід-хворых ва ўсіх абласцях Беларусі «Я спланаваў пабываць на ўсіх абласцях. Для нас гэта нейкі шанец. Калі востры перыяд, трэба ўдасканальваць сістэму. Мы бачым, чаго не хапае», — сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка пабываў у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме, Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе яму расказвалі пра метады лячэння ковідных пацыентаў.

У кастрычніку 4-ю бальніцу (тэрапеўтычны корпус, частка хірургічнага корпуса і нефралагічнае аддзяленне) з некаторымі іншымі клінікамі Мінска перапрафілявалі для прыёму пацыентаў з COVID-19.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».