Вы тут

Галіна НІЧЫПАРОВІЧ. КУПІНА З СЮРПРЫЗАМ


Час майго дзяцінства — ужо далёкія шасцідзясятыя мінулага стагоддзя — вясёлая пара! Але і не такая бестурботная, як у цяперашніх дзяцей.
На летніх канікулах вольныя хвіліны бавіла з сябрамі на рэчцы, дапамагала бацькам па гаспадарцы, зачытвалася кнігамі, а яшчэ хадзіла ў лес у ягады. Як цяпер помню: за кілаграм чарніц плацілі сорак капеек. Для нас, дзяцей, вялікія грошы! І такой бяды, што занятак — не з лёгкіх, што пасля баляць спіна ды ногі, што камары грызуць няшчадна: ніхто на гэта не звяртаў увагі, галоўнае — заробак…
За раку, у Лаздунскі лес, трэба было яшчэ дайсці, а ў ім — не заблудзіцца, бо цягнецца ён на многія дзясяткі кіламетраў. Правадніком быў звычайна мой бацька. Ведаў тыя мясціны як свае пяць пальцаў. Та-
му вяскоўцы стараліся хадзіць разам з ім. У кампаніі ж і смялей, і весялей.
У той раз а сёмай раніцы мы ўжо рушылі ў дарогу. Ішлі адно за адным, па роснай траве, з плоскімі
кошыкамі за плячыма (у такіх зручней потым несці ягады, бо шлях не блізкі — кіламетраў шэсць-сем). Было нас чалавек дзесяць, дарослых і дзяцей. Натрапіўшы на добрую лапіну ягад, адразу ж спыніліся. Збіраць іх — асабліва дзе шмат і буйныя — адно задавальненне! Таму кожны спяшаўся, стараўся набраць паболей.
Дзень выдаўся гарачы: бліжэй да абеду запякло так, што не было чым дыхаць. Вырашылі адпачыць, а за-
адно і паабедаць. Кінуўшы на зямлю нейкую апранаху, я прысела ў цяньку. Бацька даў мне лусту хлеба са
скваркай ды агурком. З’ела сціплы падмацунак, запіла вадой і неўзабаве заснула…
Падхапілася ад піску, енку ды рогату. Адразу не магла ўцяміць, што здарылася. Адна з жанчын, а гэта была цётка Тамашыха, як падсмаленая, з крыкам насілася паміж дрэў. Затым скінула з сябе спадніцу, хустку, блузку... Засталася ў адным споднім.
Дзеці, гледзячы на гэткае відовішча, ажно заходзіліся ад рогату, а дарослыя — анямелі. Ніхто нічога не мог зразумець.
І толькі пасля высветлілася, што цётка Тамашыха, прысеўшы пад сасной і задрамаўшы, выбрала для гэ-
тага не лепшае месца: малапрыкметную купіну, у якойбыў невялікі мурашнік. Яго насельнікі, вядома, не пацярпелі такога нахабства і вырашылі адпомсціць.
Мяркуючы па рэакцыі цёткі, ім гэта ўдалося. Цела кабеты пакрылася чырвонымі плямамі ды пухірамі, твар палаў ад болю, адчаю і сораму… Гэта ж цяпер жанчыны (ды і мужчыны) амаль голымі выступаюць са сцэны, і нічога, нават лічыцца, што прыгожа, а тады — бронь божа!
Таму цётка Тамашыха мігам апранулася, і мы пачалі збірацца дахаты. Ягад ужо ніхто збіраць не хацеў…
Назаўтра, калі зноў выправіліся ў лес, усе былі дужа пільнымі да таго, дзе сесці ці легчы. І вельмі падаз-
рона паглядалі на малапрыкметныя купіны. Бо смех смехам, а распранацца на людзях ніхто — ні малы, ні
стары — не хацеў. Не тое выхаванне…

Уздзенскі раён,
в. Магільна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».