Вы тут

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 10–13 гадоў



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 10–13 гадоў

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў. Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.

Хацелася б агучыць некаторыя водгукі пра конкурс нашых удзельнікаў і гледачоў, сярод якіх асабліва высока адзначыла яго арганізацыю і правядзенне Юлія Алянькова:

“Паважаныя арганізатары конкурсу! Яшчэ раз выказваю падзяку за вашу вялікую працу, цярпенне, уважлівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў! Гэты конкурс увойдзе ў гісторыю нашай культуры. І не толькі масавасцю! Колькі шчырасці, любові да сваёй зямлі, душэўнасці і глыбіні пачуццяў змяшчаецца ў гэтых роліках! Конкурс аб’яднаў розныя пакаленні, прымусіў па-новаму паглядзець на людзей, якіх, здавалася б, вы раней ведалі… Так крышталізуецца нацыя, так фарміруецца наша ідэнтычнасць – ад дзяцей дзіцячага садка да забеленых сівінамі людзей. Ад тых, хто побач – да тых, хто ў чужой краіне, але адчувае сваю сувязь з радзімай. Упэўненая, што многія гледачы атрымалі задавальненне ад прагляду гэтых ролікаў, а ўдзельнікі – радасць ад знаёмства з творчасцю выдатнага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Вялікі вам дзякуй!”

Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў у катэгорыі 10–13 гадоў, якія былі вылучаны сярод 390 іншых работ.

1 месца – Астаповіч Арсеній, Прыбыш Захар, Сасноўскі Раман і Жырны Цімурвершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна).

2 месца – Мурманцава Ульянаверш “Хадзілі, таварыш, з табой мы” (ДУА “Гімназія № 4” г. Мінска).

3 месца – Чамаданава Ганнавершаваная казка “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-kategoryi-10-13-gado/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».