Ці чуеце, як падаюць сняжынкі?
Я навучу вас слухаць гэты цуд:
Забудзьце вашы шчасныя ўспамінкі
Ды згадкі вашых дробязных пакут,
Дарэмныя забудзьце нараканні,
Аркестраў звон, трамваяў бразгатню,
Забудзьце словы марных абяцанняў
І роспачнасць чужую і сваю.
Ўсе гукі на планеце вы забудзьце,
Каб неруш па Зямлі разлілась зноў —
І вас крануць сваім крылом пачуцці,
Схаваныя за шумамі часоў.
І вось тады выходзьце на сцяжынку,
Ў бялюткую зірніце цішыню —
Пачуеце, як падае сняжынка
З вышынь святых на грэшную зямлю.
У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе.
З першых дзён гэтага года для жыхароў нашай краіны быў уведзены спецыяльны падатковы рэжым.
На вяршыні «даследчага Алімпу».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.