Вы тут

Тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе вагацца каля нулявой адзнакі


Другая палова першага месяца халоднага сезона зімой «пахне» толькі часткова. Новы снежаньскі тыдзень у Беларусі стартуе з адносна цёплага надвор'я. Пры гэтым сітуацыя на дарогах застанецца напружанай: месцамі па краіне чакаюцца галалёдныя з'явы, пры паступленні цёплага паветра будуць згушчацца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100—500 метраў. А нам абяцаюць мокры снег і дождж, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе пераважна без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Месцамі галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 2 марозу да 3 цяпла.

У сераду ўначы прагназуецца пераважна без ападкаў, удзень месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад нуля да 7 марозу, удзень — ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

Таксама ні холадна, ні горача будзе і ў сярэдзіне тыдня.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 3, удзень — ад нуля да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы прагназуецца без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад 4 марозу да 2 цяпла, удзень — ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

Ну што, зноў у снежні без нармальнага снегу? Пухнатага, белага...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: samolet.media

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.