Вы тут

«Звязду» паважаю за аператыўнасць, дакладнасць, прафесіяналізм...»


Меркаванне Аляксандра Бручыкава, дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта»:


— Для сучаснага грамадства якасная і своечасовая інфармацыя выступае адной з галоўных каштоўнасцяў. Для людзей усіх узростаў газеты і часопісы служаць праверанай крыніцай ведаў, дапамагаюць пазнаць і ацаніць жыццё, зразумець законы грамадскіх адносін. Асабліва вялікая роля перыядычнага друку ў фарміраванні сацыяльных і маральных каштоўнасцяў, засваенні норм грамадскіх паводзін. Сёння канкурэнцыю друкаваным СМІ складаюць тэлебачанне і інтэрнэт, але газеты па-ранейшаму застаюцца адной з самых важных крыніц інфармацыі. І перавага перш за ўсё ў тым, што дакладнасць артыкулаў тут больш высокая і правераная.

Для мяне газета «Звязда» — адно з нямногіх друкаваных выданняў, якія за доўгі час свайго існавання не страцілі якасць і аб'ектыўнасць. На яе старонках прадстаўлены розныя пункты гледжання па вострых праблемах. Аўтары дзеляцца развагамі наконт таго, што адбываецца, рэальна адлюстроўваюць праблемы палітыкі і эканомікі. На старонках «Звязды» шмат цікавых матэрыялаў па культуры і гісторыі. Тут можна прачытаць пра людзей з незвычайным лёсам, знайсці цікавыя прыклады з жыцця, азнаёміцца з жыццёвымі гісторыямі саміх чытачоў. Газета прыцягвае сваёй пазіцыяй: падзеі выкладаюцца аб'ектыўна і змястоўна, выбрана вельмі ўзважаная пазіцыя ў асвятленні палітычнага і эканамічнага жыцця краіны. І, што асабліва важна, інфармацыя падаецца на роднай мове. За мінулыя гады газета набыла рэпутацыю ўплывовага выдання з магутным інтэлектуальным патэнцыялам і высокай журналісцкай культурай. Аб'ектыўнасць, аператыўнасць, дакладнасць і прафесіяналізм у перадачы інфармацыі — тыя якасці, якімі кіруецца выданне. Яны ж забяспечваюць даўгалецце любога інфармацыйнага рэсурсу. Жадаю калектыву «Звязды» і далей моцна трымаць пяро на «пульсе» падзей, быць запатрабаванымі і цікавымі для чытачоў. Упэўнены, што наперадзе ў вас яшчэ шмат цікавых і актуальных матэрыялаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхоўваць дзяўчынку і як хлопчыка? У чым розніца? Адказвае псіхолаг

Як выхоўваць дзяўчынку і як хлопчыка? У чым розніца? Адказвае псіхолаг

Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.