Вы тут

СТУДЭНЦКАЯ ГУМАРЫНА МІКОЛА КАМАРОЎСКІ. ЧАМАДАН


Мікола КАМАРОЎСКІ

ЧАМАДАН

Пра маладосць што б ні казалі,
Але студэнцкія гады
На Паркавай на магістралі
Запомніліся назаўжды.
Было і смеху, і канфузаў…
Адзін выпадак — берагу.
Што ж, не згадаць пра Толю Друза
Пры ўсім жаданні не магу.
…Час пасля лекцый. Ты без справы
Ляжыш на ложку дагары,
А ў думкі ўмешваецца страўнік
І плачам душыцца наўзрыд.
Ну, чым яго ты супакоіш?
Стыпендыі яшчэ няма.
Ціш невясёлая ў пакоі.
І тут устаў Алесь Сталяр:
— Запасаў сала ў нас ні грама.
Яно не купіцца само.
Давайце Друзу тэлеграму
Ад мамы нібыта дамо.
Дадому хлопец рэдка ездзіў.
Калі ж вяртаўся ён у Мінск,
То чамадан яго данесці
Насустрач Толю беглі мы.
Быў ношай дарагою самай
Той чамадан, бо як-ніяк
Напоўнен быў ён мясам-салам —
Ды вэнджанае ўсё, аднак.
Той смак палескі адмысловы
Не мінскі — нейкі не такі:

Жавалі — аж займала мову
І аж скрыпелі жалвакі.
Была кароткай тэлеграма:
«Сын, тэрмінова прыязджай».
І дэканат на просьбу мамы
Сказаў: «Едзь, Толік, не чакай!»
Памчаўся хлопец. Трое сутак
Прыйшлося нам пагаладаць.
Надзея ж адганяла смутак:
Ўваччу ён, Толеў чамадан.
…Хлапцам не спіцца, хоць і рана.
Чаканнем цешыцца хаўрус:
З такім жаданым чамаданам
Прыедзе сёння Толя Друз…
Пачуўся ў дзверы стук нарэшце.
Алесь падняўся адчыняць.
А Друз з парога:
— Наце! Ешце! —
І штось дадаў да слова «маць».
Алесь да вуснаў цісне палец:
Маўляў, цішэй, бо хлопцы спяць.
Ды тыя — тры начы не спалі! —
Ужо вакол стала стаяць.
Друз чамадан на стол як бразне!..
Аднак як бачыш гнеў адтаў:
Стаў уплятаць з хлапцамі разам —
Спраўлялі свята жывата.
Сняданак ранні здаўся песняй,
І злосны Толік добрым стаў.
За тэлеграму ўсё ж Алесю
Даць выспятка паабяцаў…
г. Орша.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.