Вы тут

​МАЗ «прыдумаў» продаж тэхнікі бескантактава


Мінскі аўтазавод запусціў бескантактавую дастаўку спецтэхнікі на фоне «другой хвалі» пандэміі. Пра гэта расказалі на прадпрыемстве.


Абсалютна бескантактавая дастаўка дзейнічае пры куплі тэхнікі толькі на тэрыторыі Беларусі. «У нас шмат пакупнікоў у рэгіёнах, і мы хочам, каб яны не трацілі дзень на паездкі і не падвяргалі сваё здароўе рызыцы ў складаных эпідэміялагічных умовах. Калі раней па спецтэхніку трэба было ехаць у збытавы аддзел завода, то цяпер нашы кіроўцы даставяць яе ў любое месца на карце краіны. Акрамя клопату пра здароўе, гэта таксама эканоміць пакупнікам час і грошы», — растлумачыў начальнік упраўлення продажаў спецыяльнай тэхнікі і шасі ААТ «МАЗ» — кіруючай кампаніі холдынга «БелаўтаМАЗ» Юрый Півавараў.

Між іншым, гэты завод апошнім часам дэманструе поспехі ў развіцці спецтэхнікі. Толькі за апошнія месяцы ў кампаніі распрацавалі смеццявоз з гіганцкай «рукой» для заглыбленых кантэйнераў і аўтакран грузападымальнасцю 32 тоны, якому не патрабуецца спецдазвол для язды па звычайных дарогах. Усе навінкі карыстаюцца вялікім попытам на рынку.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.