Глеб Лапіцкі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» і кіраўнік дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»:
— Сёння вялікую частку інфармацыі мы можам знайсці ў інтэрнэце, практычна кожны валодае смартфонам ці планшэтам. Аднак, на маю думку, такія друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, як «Звязда», будуць па-ранейшаму займаць сваё месца ў інфармацыйнай прасторы, тым больш што ўсе матэрыялы магчыма знайсці і ў анлайне.
Газета ахоплівае шмат тэм, якія цяпер хвалююць грамадства, своечасова іх трансліруе і дае аб'ектыўную ацэнку падзеям.
Мяне ў першую чаргу цікавіць тэма культуры. Вельмі прыемна бачыць побач артыкулы пра Міжнародны форум тэатральнага мастацтва і 100-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, навіны пра сучасных куміраў моладзі. А самае галоўнае, што ўсе гэтыя матэрыялы актуальныя і цікавыя чытачу. Больш за тое, газета «Звязда» папулярызуе родную мову і даказвае, што валодаць беларускай гэта прэстыжна.
«Звязда» — адзін з нямногіх друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, які захоўвае нашу нацыянальную адметнасць і спрыяе развіццю асобы.
Дзякую камандзе выдавецкага дома за актуальнасць, разнастайнасць і аператыўнасць.
У наш час трымаць газету ў руках модна, тым больш такую, як «Звязда», бо ў сучасным свеце толькі прэстыжныя і папулярныя ў чытачоў выданні здольныя захаваць друкаваны фармат, а не цалкам перайсці ў анлайн.
Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота з асабістага архіва Глеба Лапіцкага
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.