Вы тут

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 14–17 гадоў



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” ў катэгорыі 14–17 гадоў

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў:

“Огромное спасибо организаторам конкурса и жюри. Проведена огромная работа. С удовольствием принимали участие, с нетерпением ждали результатов”.

                                                                                                                                                                                                  Таццяна Астапкова

Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу. Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў, якія сталі лепшымі сярод 260 работ у катэгорыі 14–17 гадоў.

1 месца – Ціханская Дар’я, верш “Пяе дзяўчына над ракою” (ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барань”, удзельніца ўзорнага тэатра “Вясёлка” Палаца культуры г. Барань).

2 месца – Бярозка Сяргей і Феданюк Анастасія, верш “У Тураўскай пушчы” (ДУА “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна).

3 месца – Троцкі Ягор, верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-kategoryi-14-17-gado/

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».