Вы тут

У Беларусі за суткі — 1838 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1930 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 снежня ў Беларусі зарэгістравана 165 897 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 837 выпадкаў.

143 373 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 930 пацыентаў.

Усяго праведзена 3 659 372 тэсты на каранавірус.

Памёр 1 291 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 73,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,6 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 17,1 млн заражаных, Індыя — больш за 9,9 млн, Бразілія — больш за 6,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: uz.sputniknews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».