Вы тут

Тыповыя памылкi сучасных мам i тат


Не памыляецца толькi той, хто нiчога не робiць. I выхаванне ўласных дзяцей — на жаль, не выключэнне з гэтага правiла. Бацькi таксама людзi, а значыць, неiдэальныя, таму час ад часу дапускаюць промахi. Найбольш тыповыя памылкi бацькоў даўно вывучаны i апiсаны дзiцячымi псiхолагамi — давайце паспрабуем iх пазбегнуць.


«Захваленае» дзiця

Мы ўжо засвоiлi з рознай «мамскай» лiтаратуры, якую сучасныя мамы вывучаюць яшчэ на этапе цяжарнасцi, што дзяцей трэба хвалiць — гэта павышае самаацэнку i матывацыю маленькага чалавека. Але часам забываем простую iсцiну: «Што занадта, то не здорава».

Хвалiць дзiця трэба толькi заслужана. Не варта занадта засяроджвацца на любым дасягненнi дзiцяцi. Калi малы ўпершыню вымыў за сабой талерку або самастойна прачытаў урывак з дзiцячай кнiжкi, зразумела, пахвала неабходная. Але калi гэта ўжо стала штодзённай, звычайнай справай, не варта захвальваць малога, бо дзiця вельмi тонка адчувае, цi сапраўды пахвала заслужаная, цi гэта своеасаблiвая бацькоўская манiпуляцыя. Адчуўшы фальш, будзе чакаць узнагароды за любы свой добры ўчынак. У далейшым гэта можа прывесцi да нежадання наогул што-небудзь рабiць без узнагароды.

— Даследаваннi паказваюць, што празмерная пахвала можа адмоўна адбiцца на фармiраваннi асобы, — кажа сямейны псiхолаг Кацярына Алёхiна. — У дзяцей, якiх занадта шмат хваляць, узнiкаюць праблемы з завышанай самаацэнкай, i гэта прыводзiць да хiбаў у зносiнах з iншымi дзецьмi. Акрамя таго, аказалася, што дзецi, якiх бацькi пастаянна хваляць за розум i здольнасцi, больш спiсваюць на кантрольных i ў ходзе здачы тэстаў. Проста дзiця аказваецца не гатовае да правалу, яно перастрахоўваецца, таму што баiцца не апраўдаць чаканнi бацькоў. Завышаныя чаканнi мамы i таты — гэта сур'ёзны цiск на псiхiку дзiцяцi або падлетка. Дзецi становяцца нервовыя, у iх узнiкаюць складанасцi з ацэнкай сваiх рэальных здольнасцяў. Каб дзiця вырасла здаровае, важна ў пытаннi пахвалы знайсцi залатую сярэдзiну.

Занадта шмат крытыкi

Адваротны варыянт — таксама вельмi шкодны для фармiравання дзiцячай псiхiкi. Памылкi — гэта нармальна для людзей любога ўзросту, а асаблiва — у перыяд сталення.

— Жорсткая крытыка за любую памылку прывядзе да фармiравання няўпэўненага ў сабе чалавека, залежнага ад чужога меркавання. Цi — iншы варыянт — перфекцыянiста, якi iмкнецца быць найлепшым ва ўсiм, за што б ён нi браўся. Такi погляд на свет таксама не спрыяе развiццю гарманiчнай асобы, бо самая малая памылка становiцца падставай для самабiчавання, пачуцця ўласнай мiзэрнасцi i непатрэбнасцi, — адзначае Кацярына Алёхiна.

Памылкi — гэта прыступкi, дзякуючы якiм мы набываем вопыт, становiмся больш сталыя i дасканалыя. Гэта галоўны тэзiс, якi варта ўзяць на ўзбраенне бацькам, каб дапамагчы дзiцяцi навучыцца менавiта так успрымаць свае памылкi. I яшчэ вельмi важна растлумачыць сыну або дачцэ, што памылкi можна i трэба выпраўляць.

Праекцыя бацькоўскiх мар

У юнацтве мама сур'ёзна займалася тэнiсам i марыла аб спартыўных дасягненнях, але не атрымалася, нешта перашкодзiла — так часта бывае ў жыццi. А тата хацеў стаць мастаком, але паслухаўся сваiх бацькоў i паступiў вучыцца на iнжынера. Але ж у iх ёсць дзецi — а значыць, яны дасягнуць таго, што аказалася не па сiлах бацькам. I вось мама аддае дачку ў секцыю тэнiса — не бяда, што той не цiкава, «сцерпiцца-злюбiцца». А бацька настойвае на студыi малявання для сына, хоць таму значна цiкавейшым здаецца, напрыклад, праграмаванне. Ну, цi футбол, не важна. Але ж дзецi — гэта не мы ў дзяцiнстве, гэта iншыя людзi, з зусiм iншымi талентамi, iнтарэсамi i патрэбамi. I ў гэтым iм нельга адмаўляць.

— Праекцыя — падсвядомы механiзм: бацькi пераносяць на дзiця свае асабiстыя iнтарэсы i патрэбы. Праекцыi працуюць несвядома, таму мамам i татам здаецца, што яны кiруюцца добрымi намерамi, — тлумачыць суразмоўнiца. — Зразумела, здараецца, што iнтарэсы дзяцей i бацькоў супадаюць. Але значна часцей гэтага не адбываецца. I тады дзецi вымушаныя iсцi па выбраным для iх шляху, забываючыся на ўласныя жаданнi.

Бацькам важна зразумець самiм i дазволiць зразумець свайму дзiцяцi, што той або тая — асоба, якая мае права на свой уласны выбар, сваё меркаванне i свае рашэннi.

«Цяплiчнае» дзяцiнства

Часам складана спрачацца з тым, што сучасны свет — не самае ўтульнае месца. Ён бывае халодны, бывае абыякавы, часам бывае нават страшны. У iм шмат адзiноты, смутку, боязi заўтрашняга дня. I, вядома, сваё дзiця так хочацца абаранiць ад любога негатыву — ад непрыемнасцяў, страт, сумнага вопыту! Псiхолагi кажуць, што гэта — найбольш распаўсюджаная бацькоўская памылка сучаснасцi.

— Каб выхаваць у маленькiм чалавеку незалежную асобу, важна сфармiраваць у яго самастойнасць, уменне прымаць рашэннi, прагназуючы i ўсведамляючы iх наступствы, — адзначае сямейны псiхолаг. — Вы не зможаце заўсёды вырашаць яго праблемы, калi ён вырасце. Ды i ў дзяцiнстве, як нi старайся, немагчыма цалкам засцерагчы дзiця ад любых непрыемнасцяў. Але iмкнучыся трымаць дзiця «пад каўпаком» сваёй любовi, бацькi пазбаўляюць яго неацэннага вопыту, якi дапаможа яму ў будучынi.

Памятайце, што, акрамя любовi, вашаму сыну цi дачцэ патрэбна i ваша павага. Паважаючы дзiця, трэба паважаць яго рашэннi. А задача бацькоў — навучыць сына цi дачку загадзя думаць пра наступствы гэтых рашэнняў.

Дваiстыя стандарты

Усе мы ведаем, як правiльна. Ведаем — i не робiм. I пры гэтым хочам, каб дзiця рабiла так, як мы гаворым, а не так, як робiм самi. Але маленькi чалавек больш арыентуецца на ўчынкi бацькоў, чым на iх словы. Калi мы заседжваемся за серыялам да чатырох гадзiн ранiцы, цi можна патрабаваць ад падлетка, каб у дзесяць вечара ён быў ужо ў ложку? Калi аддаём перавагу фастфуду, цi варта думаць, што сын цi дачка будуць харчавацца правiльна? Калi гадамi не бяром у рукi кнiгу, цi варта чакаць, што дзiця будзе чытаць класiку? I калi рэгулярна маем зносiны «на павышаных танах», цi трэба здзiўляцца, што малы таксама павышае на нас голас...

— Дзецi капiруюць бацькоў, прайграючы тыпы паводзiн i эмоцыi, якiя бачаць дома кожны дзень. Гэтая здольнасць i вучыць iх, як паступаць у той цi iншай сiтуацыi, — адзначае псiхолаг. — Таму для поспеху выхавання так важны станоўчы бацькоўскi прыклад. Хочаце бачыць у сваiм дзiцяцi тыя цi iншыя якасцi — значыць, вам прыйдзецца развiць iх у сабе. Дзецi (нават падлеткi, хоць i здаецца, што гэта не так) iмкнуцца быць падобныя на сваiх бацькоў. Нават калi самi бацькi, паклаўшы руку на сэрца, не заўсёды гэтага хочуць. Таму так важна паступаць у адпаведнасцi з тымi прынцыпамi, якiя мы хацелi б данесцi да сваiх дзяцей.

«Маленькi прафесар»

Будучыня дзяцей — галоўны фетыш сучасных бацькоў. Iмкнучыся падрыхтаваць сваё дзiця да дарослага жыцця, бацькi хочуць усебакова яго развiць. Замежныя мовы, творчасць, спорт, паглыбленае вывучэнне школьных дысцыплiн... Гэтая гонка пачынаецца лiтаральна з пялёнак. Кожная хвiлiна распiсана, i ў многiх сучасных дзяцей няма таго самага па сутнасцi дзяцiнства. Няма магчымасцi пабегаць з сябрамi, памарыць, пачытаць або паглядзець тое, што цiкава, а не тое, што задалi па школьнай праграме i на курсах дадатковай адукацыi.

На практыцы, адзначаюць псiхолагi, вынiкам занадта актыўнага i ранняга навучання можа стаць псiхалагiчная траўма. Бо доўгi час галоўнае, што неабходна для гарманiчнага развiцця маленькага чалавека, — гэта гульня. Яна дапамагае набыць патрэбныя ўменнi i навыкi. У сучасным свеце гульню ўжо на раннiх этапах развiцця дзiцяцi дарослыя замяняюць паўнавартаснымi ўрокамi. У вынiку дзiця адчувае стомленасць ад навучання i ўжо да першага класа прыходзiць з нежаданнем вучыцца.

— Многiя бацькi шчыра лiчаць, што «веды за плячыма не насiць», а значны iнтэлектуальны багаж забяспечыць дзiцяцi поспех у жыццi, — тлумачыць Кацярына Алёхiна. — Але аказваецца, што мноства гурткоў ды секцый i жорсткi тайм-менеджмент у дзяцiнстве — зусiм не гарантыя поспеху ў дарослым жыццi. Так, развiваючыя заняткi сапраўды развiваюць таленты дзiцяцi. Але вельмi важна, каб i ў малога, i ў падлетка заставаўся час пабыць у сваiм узросце. Занадта высокая iнтэлектуальная i фiзiчная нагрузка не прыносяць карысцi: веды не засвойваюцца, узнiкае актыўнае адмаўленне вучобы наогул.

Калi ў вашага дзiцяцi занадта насычаны графiк, можа быць, лепш адмовiцца ад часткi нагрузкi. А час, якi вызвалiўся, выдаткаваць на сумесны адпачынак. Разам схадзiць у кiно цi з'ездзiць на прыроду, пачытаць або памаляваць. Бо нiякiя рэпетытары не заменяць бацькоўскай любовi i простых зносiн, напоўненых ласкай i пяшчотай.

Аляксандра АНЦЭЛЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.