Вы тут

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Асоба»


Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Асоба». Яна прысвечана аднаму з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, акцёру і рэжысёру Фларыяну Ждановічу.


Новая калекцыя налічвае сто экзэмпляраў. У кожнага ёсць свой парадкавы нумар, размешчаны на адваротным баку гадзінніка. Адзін экземпляр завод перадаў у якасці экспаната ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры — там ёсць асобная экспазіцыя, прысвечаная вядомаму акцёру.

Характэрна, што цыферблат выкананы ў колеры заслоны Купалаўскага тэатра — глыбокім бардовым. Так дызайнеры вырашылі звязаць гісторыю і сучаснасць беларускага тэатра. Менавіта пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча ў 1920 годзе адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), дзе ён быў мастацкім кіраўніком і акцёрам.

Малюнак тэатральнай заслоны на гадзінніку ўзяты з вокладкі кнігі, дзе ўпершыню была апублікавана п'еса Янкі Купалы «Паўлінка», пастаўленая Ждановічам. Цыферблат таксама ўпрыгожваюць рымскія лічбы, тэатральны бінокль і маскі.

— Калекцыя «Асоба» створана, каб нагадаць беларусам пра імёны дзеячаў культуры і мастацтва, якія аказаліся незаслужана забытыя. Серыя гадзіннікаў, прысвечаных Фларыяну Ждановічу, ужо другая з калекцыі «Асоба». У снежні 2019 года завод выпусціў абмежаваную серыю гадзіннікаў па матывах работ самабытнай беларускай мастачкі Алены Кіш, — расказвае Іван Краўчэня, арт-дырэктар Мінскага гадзіннікавага завода.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?