Вы тут

$36,5 млрд для хатніх гадаванцаў


Гэтая індустрыя імкліва развіваецца ў Паднябеснай.


У адпаведнасці са статыстыкай, сумарны рыначны кошт індустрыі хатніх жывёл у Кітаі ўжо ў 2016 годзе дасягнуў 122 млрд. юаняў (18,5 млрд долараў), а тэмп роста за апошнія шэсць гадоў склаў 43,45%. Чакаецца, што памер рынку сёлета перавысіць 240 млрд. юаняў (36,5 млрд долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Паводле статыстыкі Белай кнігі па індустрыі хатніх жывёл Кітая у 2019 годзе, агульная колькасць хатніх катоў і сабак перавысіла 99,15 мільёна. Ва ўмовах расце рынку нараджаюцца ўсё новыя і новыя тэхналогіі. Інжынер па алгарытмах Сюй Дунсін і яго калегі распрацавалі сістэму распазнавання жывёл, якая можа ідэнтыфікаваць катоў і сабак. Гэтая сістэма ўжо была ўведзена ў камерцыйнае выкарыстанне. Аднак, у адрозненне ад тэхналогіі распазнавання людзей, распазнаванне жывёл адбываецца па малюнку носа.

Разам з гэтым ветэрынарная індустрыя стала другой па велічыні галіной пасля вырабу кармоў. Па меры таго, як колькасць хатніх гадаванцаў працягвае расці, узровень іх дыягностыкі і лячэння таксама паляпшаецца. Існуюць не толькі спецыялізаваныя амбулаторныя клінікі, такія як стаматалогія, сардэчна-лёгачная, дэрматалагічная, анкалагічная і афтальмалагічныя клінікі, але таксама і высокатэхналагічнае абсталяванне і паслугі, такія як каляровы ультрагук, камп’ютарная тамаграфія.

Рынак ветэрынарнага лячэння ўжо прыцягнуў увагу інвестараў. У маі 2018 года бальніца для хатніх жывёл Ruipai абвясціла, што атрымала стратэгічныя інвестыцыі ў памеры 350 мільёнаў юаняў ад такіх інвестыцыйных інстытутаў, як Goldman Sachs. У жніўні таго ж года навіна аб зліцці Ruipeng і Hillhouse Capital выклікала вялікую ўвагу удзельнікаў дадзенай галіны. Хуткае развіццё індустрыі медыцыны для хатніх жывёл фактычна з’яўляецца паказчыкам паляпшэння якасці жыцця людзей.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.