Вы тут

Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з пасланнікам Папы Рымскага архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці


З 2011 па 2015 год Клаўдзіа Гуджэроці быў апостальскім нунцыем у Беларусі, зараз прадстаўляе Святы Прастол у Велікабрытаніі.


«Я вельмі рады, што яго Свяцейшаства Папа Францыск накіраваў вас сёння ў Беларусь, — вітаў госця Аляксандр Лукашэнка. — Мне прыемна з вамі сустрэцца, у мяне добрыя ўражанні засталіся ад сустрэч, перамоваў, размоваў з вамі, калі вы служылі тут. І я заўсёды казаў, што цяперашні Папа Рымскі Францыск, з майго пункту гледжання, гэта народны чалавек».

«Перадайце яму самыя цёплыя словы: віншаванне з Новым годам і пажаданне вельмі моцнага здароўя, — папрасіў Прэзідэнт. — Калі захварэе, таксама няхай не перажывае. Калі што, дык мы гатовыя прыняць яго на лячэнне. Мы ўмеем лячыць. Але лепш зараз не трэба хварэць. Ну і Раство тут, Новы год, святы, таму хварэць няма калі».

Клаўдзіа Гуджэроці запэўніў, што абавязкова перадасць гэтыя словы Папе Рымскаму. Паводле яго слоў, кіраўнік Каталіцкай царквы хацеў сустракаць калядныя святы разам з вернікамі, але каранцінныя мерапрыемствы пакуль не дазваляюць гэта зрабіць.

Беларускі лідар падзякаваў нунцыю за прыезд: «Гэта добры знак такі, ёсць пра што пагаварыць. У нас заўсёды шмат тэм было. Яны і застаюцца, многія тэмы, іх адразу не вырашыш. Але пэўны зрух ёсць».

Аляксандр Лукашэнка выказаў шкадаванне, што архібіскуп Гуджэроці зараз працуе не ў Беларусі і запрасіў яго вярнуцца.

Клаўдзіа Гуджэроці таксама пагадзіўся, што за час яго работы ў Беларусі ў бакоў атрымалася шмат што зрабіць для развіцця адносін. «На жаль, вы рана з’ехалі ад нас. Пасля Вялікабрытаніі вам трэба зноў у Беларусь вяртацца», — адказаў кіраўнік дзяржавы. «Пасля Вялікабрытаніі можа быць пенсія. Там не відаць сонца — небяспечна для здароўя», — пажартаваў у адказ архібіскуп.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.