Вы тут

ВІНШУЕМ! Мастаку Анатолю ГАРМАЗЕ — 65


Аўташарж.

«Карыкатурыст — прафесія не выміраючая, а рэдкая»

Такія словы можна пачуць ад Анатоля ГАРМАЗЫ, калі размова ідзе пра мастакоў-гумарыстаў. Маладыя спецыялісты лічаць карыкатуру лёгкім хлебам, і калі пачынаюць займацца гэтай справай, спадзяюцца на хуткі поспех. Але потым разумеюць, што развесяліць чалавека складаней, чым прымусіць заплакаць…
Анатоль Іванавіч Гармаза займаецца такой цяжкай, але вясёлай справай усё жыццё — а гэта 65 гадоў, з чым яго шчыра і віншуем! Карыкатуры мастака ведаюць ва ўсім свеце. Каб пералічыць краіны, у якіх друкаваліся яго вясёлыя малюнкі, не хопіць і гэтай старонкі. Анатоль прыйшоў у «Вожык» маладым хлопцам, пасля арміі, шмат чаму навучыўся, убачыў, зразумеў… Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Дарос да загадчыка мастацкага аддзела часопіса. І цяпер часта падкрэслівае, што ўдзячны «Вожыку» за «школу жыцця і творчасці».
Ужо шмат гадоў Анатоль Іванавіч займаецца выпускам розных выданняў — і для дарослых, і для дзяцей, з’яўляецца генеральным дырэктарам выдавецтва. Ён прыдумаў вядомую гумарыстычную газету «15 суток». Заўжды з радасцю сустракаецца з вожыкаўцамі на мерапрыемствах, друкуецца на старонках роднага часопіса.
Здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў і новых вясёлых твораў жадаем табе, Анатоль Іванавіч!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».