Вы тут

Аказанне платных сацыяльных паслуг пенсіянерам і нестандартнае асваенне «сямейнага капіталу»


Прыём у грамадскай прыёмнай Гомельскага аблвыканкама правёў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў.


Да сенатара звярнулася гамяльчанка Таццяна Зінкевіч. Шматдзетная маці распавяла, што некалькі гадоў таму яе сям'я атрымала кватэру, за якую было неабходна даплаціць 10 тысяч долараў. Але здарылася бяда: муж стаў інвалідам. Цяпер уся яго пенсія ідзе на пагашэнне доўгу. Сродкаў для таго, каб прывесці новую кватэру ў належны стан, няма, а таму шэсць чалавек вымушаны жыць у аднапакаёўцы. Сітуацыю шматдзетная сям'я магла б выправіць праз выкарыстанне «сямейнага капіталу». Праўда, адпаведным законам такое нямэтавае асваенне сродкаў не прадугледжана.

На яшчэ адну акалічнасць выкарыстання заканадаўства звярнула ўвагу гамяльчанка Лілія Поз. Яна растлумачыла, што сёлета давялося знаходзіцца ў адной з бальніц сястрынскага догляду. Для аплаты аказаных паслуг пацыенты пералічваюць 80 % пенсіі. Па словах жанчыны, праблема ў тым, што пенсіі ў людзей з вялікім працоўным стажам і тых, хто практычна ніколі не працаваў, розныя. Як вынік адны і тыя ж паслугі камусьці каштуюць 500 рублёў, а камусьці 150. На думку Ліліі Поз, у сацыяльным плане гэта несправядліва.

Жыхар Гомельшчыны Анатоль Чарняк патэлефанаваў на прамую лінію, каб узняць пытанне выплаты пенсіі. Ён упэўнены, што на прадпрыемстве, дзе працаваў усё жыццё, не плацяць за адпрацаваны час, не пералічваюцца грошы ў пенсійны фонд і не выдаюць даведку аб сярэднім заробку. У адказ начальнік Гомельскай мытні падкрэсліў, што Беларусь займае лідзіруючае месца па абароне правоў і сацыяльнай падтрымцы грамадзян і агучанае пытанне не будзе пакінута без увагі.

Асабісты прыём і прамая тэлефонная лінія сенатара ў Гомельскім аблвыканкаме працягвалася дзве гадзіны. За гэты час Фелікс Яшкоў выслухаў ад жыхароў рэгіёна прапановы аб шляхах узмацнення розных галін улады, неабходнасці перагляду памераў пенсій для інвалідаў ІІІ групы. Выказвалася думка гараджан аб больш грунтоўнай адказнасці ўласнікаў жылля за здадзеныя на суткі кватэры. Пасля заканчэння работы грамадскай прыёмнай сенатар звярнуў увагу на важнасць вывучэння грамадскай думкі праз работу ў грамадскіх прыёмных. Усе прынятыя ім звароты застануцца на кантролі члена Савета Рэспублікі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Якія прапановы?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.