Вы тут

Глядзім «Паўлінку» ў тэлеэфіры


На наступным тыдні тэлеканал «Беларусь 3» прапаноўвае гледачам музычную камедыю «Пасля кірмашу», якую ў свой час знялі па матывах п'есы Янкі Купалы «Паўлінка».


Твор быў напісаны ў 1913 годзе, а вось кінаверсію зрабілі на «Беларусьфільме» ў 1972 годзе, хоць існуе яшчэ аднайменная кінастужка 1952 года. Рэжысёрам «Пасля кірмашу» з'яўляецца Юрый Цвяткоў, а сцэнарыстам выступіў Андрэй Макаёнак. Ён, дарэчы, дапамагаў і актрысе Людміле Сенчынай (выканаўцы галоўнай ролі Паўлінкі) адточваць беларускае маўленне падчас здымак. І гэта, можна лічыць, была першая яе галоўная роля на экране. Хоць раней артыстка знялася ў дзіцячай камедыі «Чароўная сіла» і карціне «Шальменка-дзяншчык». Калегамі актрысы па здымачнай пляцоўцы сталі ў камедыі «Пасля кірмашу» таксама акцёры Іван Гаўрылюк, Барыс Новікаў, Галіна Макарава і многія іншыя. Здымкі праходзілі ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна.

Нагадаем, паводле сюжэту п'есы, дачка Сцяпана Крыніцкага Паўлінка пакахала вясковага настаўніка Якіма. Але бацька плануе выдаць яе замуж за шляхціца Быкоўскага. Пасля таго як дзяўчына выказвае сваю незадаволенасць бацькоўскім рашэннем, каханы прапаноўвае ёй збегчы. Аднак усё аказваецца не так проста...

Працяг і завяршэнне гэтай класічнай гісторыі глядзіце ў суботу, 26 снежня, у эфіры сацыякультурнага тэлеканала.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік