Сёння ў сталіцы пачынаюцца традыцыйныя калядныя кірмашы.
Найбуйнейшы з іх разгарнуўся на плошчы каля Палаца спорту — сапраўдны міні-гарадок. А ўчора мне давялося паглядзець, як ідзе ўстаноўка і афармленне гандлёвых палатак і дамкоў, у якіх будуць гатаваць калядныя прысмакі, прадаваць сувеніры і тавары для ўпрыгажэння навагодняй ёлкі, неўзабаве пачнуць працаваць майстры і рамеснікі.
Сярод удзельнікаў кірмашу — вядомы мінскі калекцыянер, мастак і бард Сяргей Шыла са сваімі велічнымі самаварамі, у якіх ён прыгатуе чай па ўласным рэцэпце. Кірмаш здзівіць і смажанымі каштанамі. Гэты калядны ласунак падрыхтаваў прыватны прадпрымальнік Аляксандр Рудзік.
Маляўнічы гандаль на праспекце Пераможцаў будзе дзейнічаць да 14 студзеня наступнага года.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду дарагіх адзін аднаму людзей.
ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап.
У гонар Няскоранага чалавека.
Адказваем на зварот у рэдакцыю.