Вы тут

«Стабільная і развітая Рэспубліка Беларусь — карысна не толькі для нас, але і для ўсіх нашых суседзяў»


Уладзімір КАРАНІК, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта:

— Праблем у плюралізме меркаванняў і выказванні свайго пункту гледжання мы не бачым: пад гэта створаны дыялогавыя пляцоўкі, каб людзі, якія маюць свой пункт гледжання, маглі яго выказаць, абгрунтаваць ці зразумець у дыскусіі, чаму тыя падходы, што яны прапаноўваюць, не настолькі эфектыўныя.

На першым этапе, сапраўды, у пратэснай актыўнасці было шмат эмацыянальнага складніка — гэта нармальная рэакцыя арганізма на нешта, з чым ён дагэтуль не сустракаўся. Рэакцыя на стрэс — спачатку адмаўленне, потым агрэсія, затым гандаль, пасля апатыя і толькі потым прыходзіць прыняцце. Зразумела, на этапе агрэсіі было шмат эмоцый, крыўд, якія не маюць ніякіх падстаў.

Зараз да многіх прыходзіць асэнсаванне, што сур'ёзныя пытанні трэба вырашаць не на плошчах, а ў цішыні кабінетаў, і тое, што спробы вырашэння пытанняў на вуліцах — гэта шлях у нікуды. Таму што краіны, якія прайшлі гэты шлях, на жаль, да светлай будучыні не прыйшлі. Многія да гэтага часу не могуць выкараскацца са становішча, у якое іх завяла вуліца.

Таму розныя пункты гледжання, дыскусія ў грамадстве развіццю не перашкаджаюць, у нейкай ступені нават яму дапамагаюць. Але тут трэба ўсведамляць, што на фоне запыту грамадства на перамены тыя ўладай адчуваліся дастаткова даўно. Яшчэ да выбараў выказваліся прапановы аб неабходнасці правядзення канстытуцыйнай рэформы і пераразмеркавання паўнамоцтваў, для таго каб забяспечыць больш аператыўнае вырашэнне пытанняў на месцах і больш хуткі рух наперад. Запыт на перамены мы адчувалі раней і стараемся яму адпавядаць. Але тое, што адчуўшы гэты запыт частка людзей заняла неканструктыўную пазіцыю — гэта развіццю перашкаджае. Перашкаджаюць не меркаванні ці погляды, перашкаджаюць дзеянні. І, на жаль, нашыя найбольш радыкальныя апаненты ў інструментах выбару дзеяння не саромеюцца (прапановы блакіравання дарог, стымулявання забастовак на прадпрыемствах). Дзякуй рабочым, яны правільна разумеюць: ніхто грошы проста так не заплаціць, іх трэба зарабляць. І калі прадпрыемства спыніцца — страцяцца рынкі збыту і не факт, што яно потым будзе працаваць.

Зноў жа дэструктыўныя прапановы забіраць грошы з банкаўскай сферы, што, натуральна, змяншае ліквіднасць банкаў і такім чынам зніжае іх магчымасці для спажывецкага крэдытавання, рэальнага сектара эканомікі. Пастаянныя заклікі не аказваць знешнюю крэдытную падтрымку, спыніць інвестыцыі, увесці санкцыі — гэта стварае адпаведную нервовую абстаноўку і перашкаджае рабоце і развіццю. Прычым гэта віна не нашых грамадзян. Большасць з іх правільна разумеюць сітуацыю, якая склалася. Тыя, хто імкнецца на гэтай сітуацыі спекуляваць і дасягаць сваіх выключна палітычных (у шэрагу выпадкаў карыслівых) мэт, прычым многія з іх, знаходзячыся за мяжой і атрымліваючы фінансаванне ад замежных дзяржаў, мэтанакіравана спрабуюць апустошыць эканоміку роднай краіны. Як патрыёт і грамадзянін, такіх падыходаў я не разумею.

Вядома, што мы кампенсуем негатыўны ўплыў, дзякуючы зробленым захадам мы забяспечылі стабільную эканамічную сітуацыю. Але ў перыяд пандэміі, калі ўвесь свет ліхаманіць, спрабаваць штучна стварыць праблемы для сваёй краіны... Прычым многія гэтыя людзі маюць вопыт дзяржкіравання і выдатна разумелі, што ўсе гэтыя дзеянні не могуць не адбіцца на жыцці звычайных грамадзян. Яны ў любым выпадку ўскладняць жыццё простых грамадзян і адаб'юцца ў змяншэнні іх даходаў. Але ўсё роўна заклікаюць выконваць пэўныя дзеянні, каб прыйсці да ўлады. Вось гэтага я не разумею, не падтрымліваю і як патрыёт не магу падтрымаць.

Я спадзяюся, што эмоцыі сціхнуць (у тым ліку ў нашых замежных партнёраў) і прыйдзе разуменне, што стабільная і развітая Рэспубліка Беларусь побач з іх граніцамі — карысна не толькі для нашай краіны, але і для ўсіх нашых суседзяў.

Што датычыцца правядзення дыялогавых пляцовак — гэта важна, таму што часта людзі ў эмоцыях не зусім правільна разумеюць відавочныя рэчы. Фармат пляцоўкі дае магчымасць даведацца аб тым, што ўжо робіцца. Магчыма, гэта
нашая віна, што дзяржава шмат рабіла, але, напэўна, мала казала. І ў людзей склалася няправільнае адчуванне таго, што адбываецца вакол. Нашыя сістэмы адукацыі, аховы здароўя, чыстыя і спакойныя вуліцы — гэта не дадзенасць зверху, а вынік дастаткова карпатлівай і напружанай работы органаў дзяржкіравання. Фразу аб сацыяльна арыентаванай дзяржаве, напэўна, чуў кожны, але аб яе сэнсе ніхто не задумваўся. А калі пачынаеш расказваць пра аб'ёмы фінансавання адукацыі, аховы здароўя і іншых сацыяльных кірункаў, якія паляпшаюць жыццё людзей, гэта ў многіх выклікае здзіўленне і прыходзіць працверажэнне.

На адной з сустрэч са студэнтамі мне прапанавалі: «А вы не лічыце неабходным размеркаванне фінансаў, напрыклад, на ахову здароўя і на МУС зраўняць?». Я кажу: «Калі ўлічваць, што на ахову здароўя ў нас выдзяляецца грошай больш чым у пяць з паловай разоў, чым на Міністэрства ўнутраных спраў, вы прапануеце ў пяць разоў павялічыць фінансаванне МУС? Ці ў пяць з паловай разоў скараціць фінансаванне аховы здароўя?» У адказ: «Як больш?»...

І колькасны склад сістэмы аховы здароўя ў нас як мінімум у тры з паловай разы большы, чым колькасць супрацоўнікаў МУС. Таму гэтыя відавочныя рэчы трэба расказваць.

Нехта прапануе: давайце не будзем плаціць падаткі, каб у дзяржавы не было магчымасці ўтрымліваць МУС. Таварышы, калі вы не будзеце плаціць падаткі, у першую чаргу пацерпіць не МУС, а міністэрствы адукацыі і аховы здароўя, якія з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі бюджэту. МУС і Мінабароны фінансуюцца па рэшткавым прынцыпе. Таму вы стрэліце сабе ў нагу!

Вось гэтага людзі не разумеюць, і дыялогавая пляцоўка — гэта магчымасць яшчэ раз данесці, што робіцца, з аднаго боку, а з другога — дае магчымаць пачуць разумныя ідэі, якія пры адпаведнай дапрацоўцы могуць больш інтэнсіўна ўкараняцца ў жыццё. Напрыклад, фінансаванне мясцовых ініцыятыў. Мне спадабалася адна з ідэй, калі прапаноўваюць выдзеліць невялікую частку бюджэту і даць магчымасць людзям вырашыць самім, на што яе выдаткаваць (добраўпарадкаванне, павышэнне якасці жыцця ў рэгіёне). Мы таксама абмяркоўвалі (тут няма ніякіх заканадаўчых праблем), каб вылучыць нейкі ўчастак фінансавання і пасля правядзення конкурсу сацыяльных праектаў накіраваць туды грошы.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.