Вы тут

Дзевяць нефрытавых майстэрняў


Кітайскія археолагі знайшлі ўнікальныя аб’екты.


Дзесяць майстэрняў па апрацоўцы нефрыту, якія датуюцца эпохай каля 5000 гадоў таму, былі выяўленыя ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Яны прадстаўляюць ключавыя даследчыя матэрыялы для вывучэння паходжання кітайскай цывілізацыі. Маштабы 10 майстэрняў, раскапаных у руінах Хуаншань, што ў горадзе Наньян правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), можна лічыць буйной базай па апрацоўцы нефрыту, лічаць кітайскія археолагі.

Гэта адкрыццё запаўняе прабел адносна нефрытавых майстэрняў у эпоху неаліту ў раёне Чжун’юань (Цэнтральная раўніна) і ў сярэднім цячэнні ракі Янцзы, сказаў Ма Цзюньцай, кіраўнік праекта раскопак пры правінцыйным Інстытуце культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі Хэнань. Паводле яго слоў, гэта прадастаўляе ключавыя матэрыялы для вывучэння кітайскай цывілізацыі ў жыццёва важны час — каля 5000 гадоў таму — у ключавым рэгіёне культурнага абмену і сутыкненні паміж Поўначчу і Поўднем.

Тры майстэрні адносяцца да перыяду культуры Яншаа, дзве з іх займаюць плошчу больш за 120 квадратных метраў з вялікай і складанай структурай. Сыравіна, паўфабрыкаты і гатовыя вырабы, а таксама прылады, знойдзеныя ў гэтым месцы, дэманструюць этапы апрацоўкі нефрыту і забяспечваюць важную аснову для вывучэння сацыяльнай структуры і эканамічнай дзейнасці ў той час, заўважыў Ма Цзюньцай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?